wd wp Пошук:

Fortune 1000

Fortune 1000 — спіс самых буйных кампаній ЗША па версіі амерыканскага часопіса «Fortune». У спіс уваходзяць 1000 самых вялікіх кампаній ЗША, ранжыраваных паводле ўзроўня прыбытку. Спіс паказвае найбольш буйных ігракоў, дазваляе ацаніць тэндэнцыі рынку.

Wal-Mart Stores быў нумарам 1 у спісе на працягу чатырох з апошніх пяці гадоў (2007-2011 гады), перарываемы толькі ExxonMobil у 2009 годзе[1][2][3].

Год складання спісу Сукупная выручка, млрд $ Сукупны прыбытак, млрд $ № 1 у спісе Выручка, млн $ Прыбытак, млн $
200610 271693ExxonMobil339 93836 130
200711 187865Wal-Mart Stores351 13911 284
200811 975724Wal-Mart Stores378 79912 731

Fortune 500

Fortune 500 з’яўляецца падспісам Fortune 1000 і ўключае першыя 500 найбуйнейшых кампаній. Самы першы спіс Fortune 500 быў апублікаваны ў 1955 годзе і складаўся з кампаній, якія атрымалі прыбытак ад вытворчасці, здабычы вугля ці электраэнергіі. У той жа час, часопіс «Fortune» публікаваў таксама спісы 50 найбуйнейшых камерцыйных банкаў, камунальных прадпрыемстваў, страхавых кампаній, кампаній рознічнага гандлю і транспартных кампаній.

Гл. таксама

Вонкавыя спасылкі на англійскай

Зноскі

  1. Fortune 500 2008: Wal-Mart Stores - WMT (html), Cable News Network. A Time Warner Company . Праверана 9 ліпеня 2009. (англ.)
  2. Fortune 500 2009: Top 1000 American Companies - Exxon Mobil - XOM - FORTUNE on CNNMoney.com (html), Cable News Network. A Time Warner Company . Праверана 9 ліпеня 2009. (англ.)
  3. Fortune 500 2011: Top 500 American Companies , CNN . (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спісы кампаній
Катэгорыя·Кампаніі ЗША