wd wp Пошук:

Ford Fusion

Артыкул пра кампактны хэтчбек. Пра паўночнаамерыканскі сярэднепамерны седан гл. Ford Fusion (Паўночная Амерыка). Ford FusionFord FusionFord Fusion на ВікісховішчыFord Fusion на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Ford Motor Company
Выпуск: 20022012
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)
ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4013 мм
Шырыня: 1724 мм
Вышыня: 1512 мм
Клірэнс: 160 мм
Колавая база: 2486 мм
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: Ford EcoSport

Ford Fusion — кампактны аўтамабіль B-класа. Выпускаўся еўрапейскім аддзяленнем кампаніі Ford з 2002 па 2012 год.

Апісанне

Дэбютаваў у сакавіку 2002 года. Створаны на базе Fiesta. У іх агульная платформа, агульныя вузлы і агрэгаты. Адрозніваюцца толькі дызайн, архітэктура салона і налады падвесак. Багажнае аддзяленне ў Ford Fusion — 337 літраў (на 53 літры больш, чым у Fiesta). Аб’ём можна павялічыць да 1175 літраў, склаўшы задні шэраг сядзенняў (складваецца ў прапорцыі 60/40).

У 2005 годзе быў праведзены рэстайлінг: змяніліся пярэдні і задні бамперы, молдынгі, светлавыя прыборы, дызайн пярэдняй панэлі і вонкавыя люстэркі задняга віду. Вонкавыя люстэркі задняга віду павялічыліся на 30% (да рэстайлінга на Fusion ставілі люстэркі ад Fiesta).

На Ford Fusion усталёўваліся бензінавыя рухавікі 1,25 (75 к.с.), 1,4 (80 к.с.) і 1,6 (100 к.с.) і турбадызельныя 1,4 TDCi (68 к.с.) і 1,6 TDCi (90 к.с.); каробкі перадач — механічная, аўтаматычная і рабатызаваныя. Пярэдняя падвеска — незалежная (МакФерсан), задняя — паўзалежная (тарсіённая бэлька).

Тэхнічныя характарыстыкі

Ford Fusion: 1,251,41,61,4 TDCi1,6 TDCi
Аб’ём, см³ 12421388159613991560
Магутнасць, кВт (к.с.) пры аб/хв 55 (75) пры 600059 (80) пры 570074 (100) пры 600050 (68) пры 400066 (90) пры 4000
Макс. круцільны момант, Н·м пры аб/хв 110 пры 4000124 пры 3500146 пры 4000160 пры 2000204 пры 1750
Макс. хуткасць, км/г 159163178158176
Разгон 0-100 км/г, с 15,514,011,116,312,9
Выдатак паліва, л горад 8,68,59,05,75,5
шаша 5,15,35,34,14,0

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2003[1]
Бяспека пасажыраў 25
Бяспека пешаходаў 11
Пратэставаны аўтамабіль:
Ford Fusion 1.4

Мадыфікацыі

EcoSport (2003–2012)

Асноўны артыкул: Ford EcoSport

\{\{\{box_caption\}\}\} \{\{\{box_caption\}\}\} Ford EcoSport У 2003 годзе для рынка Паўднёвай Амерыкі дэбютаваў кампактны красовер Ford EcoSport на базе Ford Fusion. Знешні выгляд стылістычна прыбліжаны да амерыканскага Ford Escape: новая светлатэхніка і рашотка радыятара. Аўтамабіль таксама атрымаў ахоўныя накладкі на бамперы, парогі і колавыя аркі. Запасное кола размешчана на задніх дзвярах. Салон амаль ідэнтычны Ford Fusion. Рухавікі, трансмісія і падвеска таксама агульныя з Fusion. Акрамя таго, Ford выпусціў 2,0-літровую версію 4x4, з рухавіком і трансмісіяй ад Mazda Tribute[2].

Продажы ў Беларусі

Статыстыка продажаў у Беларусі
2005[3] 2006[4] 2007[5] 2008[6] 2009[6] 2010[7] 2011[8] 2012[9]
62 134 87 324 109 109 125 148

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/ford/fusion/15605
  2. Ford EcoSport 1.6. Small cars with off-road looks are big business at the moment(англ.) . autoexpress.co.uk (16 чэрвеня 2004). Праверана 25 ліпеня 2020.
  3. Автомобильный рынок Беларуси. Итоги 2006 года.(руск.) . av.by (15 студзеня 2007). Праверана 24 ліпеня 2020.
  4. Автомобильный бизнес Беларуси - итоги 2006 г.(руск.) . abw.by (12 студзеня 2007). Праверана 24 ліпеня 2020.
  5. Обзор белорусского рынка новых автомобилей за 2007 год(руск.)  (недаступная спасылка). marketing.by (5 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана 24 ліпеня 2020.
  6. 1 2 Сила сжатия. Дорогая, я уменьшил рынок / Продажи новых автомобилей в 2009 году(руск.) . autosalon.by (29 сакавіка 2010). Праверана 24 ліпеня 2020.
  7. Обзор рынка новых автомобилей в Беларуси в 2010 году(руск.) . domkrat.by (19 лютага 2011). Праверана 24 ліпеня 2020.
  8. Обзор рынка новых автомобилей Беларуси за 2011 год(руск.) . domkrat.by (10 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2017. Праверана 24 ліпеня 2020.
  9. Обзор рынка новых автомобилей в Беларуси за 2012 год(руск.) . domkrat.by (19 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 24 ліпеня 2020.

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Хэтчбэкі
Катэгорыя·Аўтамабілі Ford
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2002
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі 2010-х
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай