wd wp Пошук:

Deftones

«Deftones» — гурт з Сакрамента, Каліфорнія, ЗША, выконвае альтэрнатыўны/ню-метал.

Біяграфія

У склад Deftones уваходзяць Чына Марэна, Чы Чэнг, Эйб Канінгем, Стывен Карпентэр і Фрэнк Дэльгада. Апошні стаў паўнавартасным чальцом групы толькі пачынаючы з трэцяга студыйнага альбома «White Pony» (2000), які на дадзены момант шматлікімі лічыцца найбольш паспяховым рэлізам гурта. Першы альбом «Adrenaline» выйшаў у 1995, на год пазней дэбютнай кружэлкі Korn. Гэтыя гурты лічацца заснавальнікамі ню-метала, і, хоць Korn застаюцца куды больш камерцыйна выгодным праектам, менавіта стылістыка і манеры Deftones былі перапрацаваныя Limp Bizkit (гурт нярэдка выяўляў ўдзячнасць Deftones «за натхненне» як у сваіх буклетах, так і ў некаторых тэкстах песняў) і Linkin Park, самымі на дадзены момант запатрабаванымі калектывамі падобнага роду. Абодва гурта выконвалі на сваіх канцэртах песні Deftones (першыя — «7 Words», з дэбютнага альбома, другія — «My Own Summer», альбом «Around the Fur», 1997).

Склад

Дыскаграфія

Дата рэлізу Назва
1 кастрычніка, 1995 Adrenaline
28 кастрычніка, 1997 Around the Fur
20 чэрвеня, 2000 White Pony
20 траўня, 2003 Deftones
31 кастрычніка, 2006 Saturday Night Wrist
18 мая, 2010 Diamond Eyes

Зноскі

  1. Metal Evolution — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ню-метал-гурты
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Гурты альтэрнатыўнага метала ЗША
Катэгорыя·Рок-гурты ЗША