wd wp Пошук:

DOSBox

DOSBox — эмулятар PC, які стварае DOS-асяроддзе, неабходнае для запуску старых гульняў пад MS-DOS. Гэта дазваляе запускаць праграмы ў аперацыйных сістэмах, якія не падтрымліваюць, ці падтрымліваюць DOS-праграмы не поўнасцю, і на сучасных камп’ютарах, на якіх старыя праграмы могуць не працваць, ці працаваць з памылкамі. DOSBox можна ўжываць для запуску і іншага праграмнага забеспячэння для DOS, але такая магчымасць працуе з абмежаваннямі. Эмулятар мае адкрыты крынічны код і даступны для такіх сістэм, як Linux, FreeBSD, Windows, Mac OS X, iOS, OS/2, BeOS, KolibriOS, Symbian OS, Android. Таксама, Windows-версія пры дапамозе HX DOS Extender запускаецца пад чыстым DOS — такім чынам DOS эмулюецца пад DOS.

Наладкі

Хуткадзейнасць эмуляванай сістэмы залежыць ат камп’ютара і наладак, якія вызначаны ў канфігурацыйным файле, альбо уводзяцца карыстальнікам у інтэрактыўным рэжыме. DOSBox падтрымлівае абмежаваную колькасць каманд інтэрпрэтатара COMMAND.COM. Таксама, на дыску Z: прысутнічаюць некалькі спецыяльных праграм у выглядзе .COM-праграм, якія кантактуюць з хост-сістэмай праз backdoor:

Магчымасці

Праблемы

Як і ўсе праграмы-эмулятары, DOSBox патрабуе істотна мацнецшы камп’ютар (асабліва працэсар), чым эмуляваная сістэма. Акрамя таго, падтрымка абароненага рэжыму пакуль знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі, таму DOS-праграмы, якія выконваюцца толькі ў гэтым рэжыме (а гэта большасць гульняў, выдадзеных пасля 1995 года), могуць працваць не так добра, як у іншых эмулятарах, накшталт VMware альбо Virtual PC. На бягучай версіі GP2X-порту DOSBox марудна працуюць нават самыя простыя праграмы.

Недахопам DOSBox з’яўляецца адсутнасць эмуляцыі LPT-порту (з магчымасцю «адлюстравання» на «сапраўднае жалеза») — старыя праграмы з LPT-ключамі (напрыклад, CREDO) на DOSBox працаваць не будуць. Асяроддзе MS-DOS і апаратура PC эмулююцца не поўнасцю, таму Windows 95 і Windows 98 пад DOSBox запускаюцца з цяжкасцю.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20020324184534/https://dosbox.zophar.net/ Праверана 30 кастрычніка 2020.
  2. DOSBox, an x86 emulator with DOS (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на С
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2002 годзе
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Linux
Катэгорыя·GP2X эмулятары
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·Свабодныя эмулятары
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Windows
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Эмулятары для Windows
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Mac OS X
Катэгорыя·Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Haiku
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Эмулятары DOS
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для BeOS