d-кварк, ці ніжні кварк (англ.: down) — кварк першага пакалення фундаментальных ферміёнаў, мае зарад -(1/3)e. Разам з u-кваркамі d-кваркі ўтвараюць нуклоны (пратоны і нейтроны), якія з’яўляюцца асноўнымі складнікамі атамнага ядра. Пратон складаецца з двух u-кваркаў і аднаго d-кварка, а нейтрон — з аднаго u-кварка і двух d-кваркаў.
Спін d-кварка роўны 1/2, цотнасць дадатная. Праекцыі ізаспіна і слабага ізаспіна роўныя −1/2 (знак процілеглы u-кварку). Барыённы лік роўна +1/3; а лептонны лік, дзіўнасць, зачараванне, праўдзівасць і прыгажосць роўныя 0. Як і іншыя кваркі, d-кварк нясе адзін з трох каляровых зарадаў (якія ўмоўна называюцца чырвоным, сінім і зялёным).
Маса d-кварка, па апошніх дадзеных, складае 4,79 ± 0,07 МэВ[1], ён другі па лёгкасці сярод кваркаў пасля u-кварка.
Існаванне d-кваркаў упершыню было прапанавана ў 1964 годзе, калі Гел-Ман і Цвейг распрацавалі кваркавую мадэль. Першыя эксперыментальныя доказы былі атрыманы ў эксперыментах па глыбока няпругкім рассейванні у SLAC у 1967 годзе.
Мезоны:
(
π
±
)
{\displaystyle (\pi ^{\pm })}
утрымліваюць d-кварк і u-антыкварк (ці наадварот), а нейтральны піон
(
π
0
)
{\displaystyle (\pi ^{0})}
лінейную камбінацыю d-кварка і d-антыкварка і u-кварка і u-антыкварка (як і больш цяжкія ρ- і ω-мезоны, гл. ніжэй)
(
K
0
,
K ¯
0
)
{\displaystyle (K^{0},,{\bar {K}}^{0})}
утрымліваюць адзін d-кварк або адзін d-антыкварк.
(
B
0
,
B ¯
0
)
{\displaystyle (B^{0},,{\bar {B}}^{0})}
і зараджаныя D± мезоны ўтрымліваюць d-кварк і d-антыкваркі.
Барыёны: