wd wp Пошук:

Crytek

Crytek GmbH (часта — Crytek Studios; далей — Crytek) — таварыства з абмежаванай адказнасцю (ням.: GmbH), нямецкая прыватная кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы камп’ютарных гульняў, гульнявых рухавічкоў і камп’ютарных графічных тэхналогій. «Crytek» створана трыма турэцкімі братамі, Джэватам (англ.: Cevat Yerli), Аўні (англ.: Avni Yerli) і Фарукам Ерлі (англ.: Faruk Yerli) у 1999 годзе. Асноўны штаб Crytek знаходзіцца ў горадзе Франкфурт-на-Майне, Германія. Пяць іншых даччыных студый знаходзяцца ў Кіеве, Украіна (Crytek Kiev), Будапешце, Венгрыя (Crytek Budapest), Сафіі, Балгарыя (Crytek Black Sea), Сеуле, Паўднёвая Карэя (Crytek Korea) і Нотынгеме, Вялікабрытанія (Crytek UK).[2][3][4]

Каманда распрацоўшчыкаў Crytek складаецца з 474 супрацоўнікаў, сабраных з усяго свету: Еўропа (422), Канада (6), Злучаныя Штаты (15), Бразілія (1), Чылі (1), Турцыя (16), Ізраіль (3), Расія (8), Індыя (2), Кітай (1), Японія (1), Паўднёвая Карэя (13), Аўстралія (7), Новая Зеландыя (1).[5] Crytek стала вядомая першым чынам за распрацоўку гульні Far Cry і гульнявога рухавічка CryEngine, першага рухавічка, які выкарыстоўвае інструмент PolyBump, які засноўваецца на тэхналогіі нормалмапінгу. Наступныя распрацоўкі фірмы — рухавічок CryEngine 2 і гульня Crysis, якая грунтуецца на ім.

Зноскі

  1. Studio Profile — Crytek(англ.) . Анлайн-версія часопіса «Edge». — Flash-версія артыкула з часопіса «Edge», даступная праз Інтэрнэт. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 21 ліпеня 2009.
  2. Crytek to Feature Cross Platform CryEngine(R)2 at GDC (нявызн.) (недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 2 сакавіка 2008.
  3. Crytek GmbH: Crytek(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2007. Праверана 28 верасня 2008.
  4. Where have all the heroes gone?(англ.)  (недаступная спасылка). Crytek GmbH. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2009. Праверана 5 ліпеня 2009.
  5. Crytek GmbH: Team(англ.)  (недаступная спасылка). афіцыйны сайт Crytek GmbH. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2009. Праверана 21 ліпеня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі Германіі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Crytek
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1999 годзе