wd wp Пошук:

Cortinarius splendens

Cortinarius splendens — грыб сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae). Уключан у падрод Phlegmacium роду Павуціннік. Адзін з параўнальна не распаўсюджанных відаў, якія ўваходзяць у падрод. Смяротна ядавіты грыб.

Назвы

Сінонімы:

Характарыстыка

Макраскапічная характарыстыка

Шапка грыба — 4—9 см дыяметрам. Шапка выгнутая ў маладых, а ў сталым узросце пераходзіць да плоскай формы. Колер шапкі па баках ад шэрага да хромава-жоўтага колеру, а ў цэнтры ад чырвонага да цёмна-карычневага. Край шапкі ў маладым узросце згортваецца, а ў сталым узросце завастраецца.

Пладовае цела ў прадольным разрэзе

Мякаць — такога ж колеру, як і шапка, але больш цёмная. Шэра-жоўтага колеру, мае трохі непрыемны пах (meinhardii) або без асаблівага паху (splendens), мяккая і абескаляроўваецца шчолаччу (раствор гідраксіду калія, гідраксіду натрыя або аміяку) ад цёмна-чырвонага да чырвона-карычневага колеру.

Пласцінкі — маладыя пладовыя целы маюць яскрава-шэра-жоўтыя пласцінкі, якія вырастаюць да выпуклага выгляду, яны пераплятаюцца і выглядаюць амаль маналітна і маюць; звычайна трохі парэзаныя ці паламаныя. У сталым узросце яны афарбоўваюцца іржава-карычневым колерам і пад час гэтага дазраваюць споры. На ранніх стадыях развіцця існуе частковая абалонка (Velum partiale), утвораная як аранжавая заслона карцін (Cortina), якая пазней знікае, пакідаючы рэшткі на сцябле.

Ножка — 4—9 см даўжынёй і 1—1,5 см шырынёй. Верхняя частка ножкі сухая і пакрыта аранжавай, пазней безкаляровай споравай абалонкай і іржава-карычневымі валокнамі карціны. Рэшткі міцэлія ў асновы шэра-жоўтыя.

У сталым узросце

Споры — 9,5—11,5 мкм. даўжынёй і 5—6,5 мкм шырынёй, пакрыты бародаўкамі міндалевай формы.

Падвід splendens звычайна мае больш вузкія і больш шэра-жоўтыя пладовыя целы.

Мікраскапічная характарыстыка

Споры выглядаюць іржава-карычневымі ў выглядзе парашка спор. Яны міндалепадобныя з бародаўчатай паверхняй і вымяраюць ад 9—12 на 5—7 мікраметраў.

Падобныя віды

Від часта блытаюць з ядомым Cortinarius odorifer, але іх адрозненне ў тым, што ў Cortinarius splendens адсутнічае анісавы пах. Іншыя жоўтыя павуціннікавыя таксама выглядаюць падобнымі, у тым ліку ядомыя, напрыклад Cortinarius aurantioturbinatus] або Cortinarius fulmineus. Вельмі падобны таксама Cortinarius meinhardii, які некаторыя аўтары разглядаюць толькі як падвід. Можна зблытаць таксама з некаторымі відамі радовак, напрыклад з зялёнкай. З-за відавочна сур’ёзнага размежавання відаў, рэкамендуецца ўстрымацца ад ужывання аналагічных або звязаных з імі відаў — або таксама пракансультавацца з прафесійнымі грыбнымі кансультантамі. Таксама часта блытаецца з Cortinarius citrinus J.E. Lange ex P.D. Orton 1960 — адрозніваецца шапкай з жоўта-зялёным адценнем[1].

Распаўсюджанне

Існуе два апісаных падвіды, адзін з якіх з’яўляецца жыхаром хвойных, а другі — лісцевых лясоў. Падвіды meinhardii жывуць у хвойным лесе, а splendens у лісцевых лясах у мікарызе з букамі. Яны растуць на вапнавых глебах і пладаносяць у перыяд са жніўня па лістапад і сустракаюцца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Падвід meinhardii — рэдкі і, па меншай меры, знаходзіцца ў шведскім чырвоным спісе знікаючых відаў.

Таксанамія

Від небяспечны (патэнцыйна смяротны) таксічны. Раней лічыўся ядомым, але ў потым пачало часта фіксавацца цяжкае атручэнне з вострай нырачнай недастатковасцю, хоць у тонкапластавай храматаграфіі была ўстаноўлена адсутнасць арэланіну (тыповы таксін для гэтага віда), што не адносіцца да атруты і ўвогуле гэты від яшчэ не вельмі добра даследаваны, але ёсць магчымасць, што такім чынам, Cortinarius splendens можа мець іншыя нефратаксіны. Сімптомы інтаксікацыі адчуваюцца праз некалькі дзён і пры ўжыванні вялікай колькасці[2].

Зноскі

  1. Thomas Læssøe, Gary Lincoff. Mushrooms. — II. — Dorling Kindersley Limited, 2002. — С. 77. — 304 с. — ISBN 0789489864.
  2. Cortinarius splendens var. meinhardii (Phlegmacium, Sect. Fulvi)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Павуціннік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта