wd wp Пошук:

Радоўка

Радоўка[1] (Tricholoma) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).

Адрозніваецца каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды, на тэрыторыі Беларусі 36 відаў. Найбольш вядомыя зялёнка (Tricholoma flavovirens), падзялёнка (Tricholoma portentosum), радоўка бела-карычневая (Tricholoma albobrunneum), радоўка мыльная (Tricholoma saponaceum), радоўка сухая (Tricholoma sudum). Трапляюцца з верасня па кастрычнік пераважна ў хвойных лясах.

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка лускаватая ці гладкая, бураватая, шараватая, белаватая, злёгку пукатая або шырокалейкападобная. Пласцінкі свабодныя ці прырослыя. Мякаць белаватая, на зломе часам ружавее. Ножка цэнтральная, цыліндрычная, шчыльная. Споры гладкія, эліпсоідныя.

Ёсць ядомыя і ядавітыя віды.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Радоўка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак