wd wp Пошук:

Павуціннікавыя

Павуціннікавыя (Cortinariaceae) — сямейства базідыяльных грыбоў парадку агарыкавых.

Апісанне

Пладовыя целы з павуціністым частковым покрывам, сляды якога застаюцца на ножцы ў выглядзе паяскоў. Споры жоўта-бурыя.

Арэал

На Беларусі 8 родаў, 177 відаў. Найбольш пашыраныя падбалацянка (Rozites), хрэнавы грыб (Hebeloma crustuliniforme), валаконніца (Inocybe), таўстуха (Cortinarius esculentus)[1].

Ядомасць

Большасць павуціннікавых неядомыя грыбы.

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павуціннікавыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта