wd wp Пошук:

BMW E30

BMW E30BMW E30BMW E30 на ВікісховішчыBMW E30 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19821994 выпушчана 2 339 520 штук.
Зборка:  ФРГ
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
4‑дзв. седан (5‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
5‑дзв. універсал (5‑месн.)
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")* **Бензін:** * 1.6-1.8 л [*M10*](/BMW_M10 "BMW M10") 4-цыл. * 1.6-1.8 л [*M40*](/BMW_M40 "BMW M40") 4-цыл. * 1.8 л [*M42*](/BMW_M42 "BMW M42") 4-цыл. * 2.0-2.5 л [*S14*](/BMW_S14 "BMW S14") 4-цыл. * 2.0-2.7 л [*M20*](/BMW_M20 "BMW M20") 6-цыл. * 3.2 л [*M30*](/BMW_M30 "BMW M30") 6-цыл. * **Дызель:** * 2.4 л *[M21](/BMW_M21 "BMW M21")* 6-цыл. * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * [Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 4-ст [МКПП](/МКПП "МКПП"), 3-ст [АКПП](/АКПП "АКПП")ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4325 мм
Шырыня: 1645 мм
Вышыня: 1380 мм
Клірэнс: 125 мм
Колавая база: 2570 мм
Маса: 1100 — 1350 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW Z1, BMW M3
Падобныя мадэлі: BMW E28, BMW E32, BMW E34
Сегмент: D-сегмент
Іншае
Аб'ём бака: 55 — 63 л

BMW E30 — кампактны аўтамабіль кампаніі BMW. Быў другой мадэллю «трэцяй серыі», змяніўшы на канвееры BMW E21 у 1982 годзе і быў заменены на BMW E36 у 1993 годзе. Кабрыялеты E30 працягвалі выпускаць да 1993 года, універсалы — да 1994 года.

Гісторыя

E30 3-й серыі быў выраблены ў кузавах шасці тыпаў: 4-х дзверны седан, 2-х дзверны седан (часта блытаюць з “купэ”), 5-ці дзверны ўніверсал (па класіфікацыі БМВ — «турынг») і кабрыялет. Быў таксама даступны кабрыялет «Баур».

Аўтамабілі былі абсталяваныя шэрагам радных 4-цыліндравых (BMW M10, M40 BMW і BMW M42) і радных 6-цыліндравых (BMW M20 і M21 BMW) рухавікоў, як з бензінавым, так і з дызельным палівам. Круцільны момант для рухавікоў складае ад 140 Н·м (100 фунтаў·футаў) для 1,8 л (1766 куб. см) 4-цыліндравага рухавіка, да 230 Н·м (170 фунтаў·футаў) для 2,7 л (2693 куб см.) 6-цыліндравага бензінавага рухавіка.

Усе рухавікі, акрамя механічных каробак перадач, абсталёўвалі таксама 4-дыяпазоными аўтаматычнымі гідрамеханічнымі трансмісіямі. Такія аўтамабілі ў большасці сваёй былі папулярныя ў ЗША і Вялікабрытаніі. Спартыўная накіраванасць BMW 3-й серыі, перш за ўсё — на маладых забяспечаных людзей, была відавочная. У аўтамабілі BMW 3-й серыі ўсталёўваліся і 6-цыліндравыя рухавікі, якія па сваёй магутнасці маглі спаборнічаць з мадэлямі больш старэйшага класа.

Аб’ём багажніка седана складае 425 літраў, у той час як у ўніверсала ён вар’іруецца ад 370 да 1125 літраў. Грузападымальнасць складае 500 кг.

У 1983 годзе ў Германіі цана на BMW 316 у 2-дзвярным кузаве складала 20 700 DM, а ў 1986 тая ж машына каштавала ўжо 22 550 DM.

Мадэлі

324d, 324td

У 1985 годзе з’явілася 324d, якая стала першай «тройкай» з дызельным рухавіком (першым BMW з дызелем была 524td).

М21 — радны шасціцыліндравы дызельны рухавік. Аб’ём — 2,4 літра, магутнасць — 86 к.с. Яго асновай стаў бензінавы шасціцыліндравы рухавік М20, але дызель, распрацаваны і выраблены кампаніяй Steyr (Аўстрыя), быў узмоцнены ў шматлікіх кампанентах.

Базавая цана BMW 324d пры выхадзе на рынак — 27 450 марак. У канцы жніўня 1987 года яна складала ўжо 30 600 марак. У мадэльным шэрагу 324d была паміж 318i і 320i.

Было пабудавана 76 056 асобнікаў 324d і каля 29 000 324td[1].

325iX

BMW 325iX Touring (1987–1991)

Паўнапрывадны 325iX вырабляўся з 1987 па 1991 год.

Версія была даступная ў кузавах седан і ўніверсал «Touring». Аўтамабілі абсталёўваліся радным шасціцыліндравым рухавіком M20B25 аб’ёмам 2,5 л магутнасцю 125 кВт (171 к.с.).

Цягу паміж восямі размяркоўваў несіметрычны (37:63) планетарны дыферэнцыял. Ён і дыферэнцыял задняга моста маглі да 90% блакавацца вязкаснымі муфтамі. Ад міжвосевага дыферэнцыяла на прывадны вал пярэдняга моста магутнасць перадаваў зубчасты ланцуг. Раздатачная скрынка мадэлі A 95 пастаўлялася кампаніяй ZF.

325iX Elektro-Antrieb

На базе 325iX быў пабудаваны электрамабіль, які замест бензінавага рухавіка меў электрарухавік пастаяннага току магутнасцю 17 кВт (пікавай — 22 кВт) і натрый-серныя (NaS) акумулятары фірмы ABB (Asea Brown Boveri). Батарэі ёмістасцю 22 кВт·г пры вазе 265 кг забяспечвалі прабег 150 км ва ўмовах гарадскога руху, але іх кампаненты былі больш таксічнымі і вогненебяспечнымі. Таксама ў адрозненне ад серыйнага 325iX меў толькі пярэдні прывад. Электрарухавік дазваляў дасягаць хуткасці 100 км/г і разганяцца да 50 км/г за дзевяць секунд[2].

У 19871990 гг. былі пабудаваныя восем тэставых машын[3].

333i

На рынку Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі BMW M3 не прапаноўвалася. Замест яе BMW South Africa прадставіла створаную ў супрацоўніцтве з Alpina мадэль 333i. На яе ўсталёўвалі 3,2-літровы радны шасціцыліндравы рухавік ад BMW 733i і пяціступеньчатую каробку перадач. Максімальная магутнасць складала 145 кВт пры 5500 аб/хв, круцільны момант — 285 Н·м пры 4300 аб/хв[4].

З 1985 да 1987 года было зроблена каля 200 адзінак[5].

M3

BMW M3 E30

М3 была ўпершыню прадстаўлена на платформе Е30. За аснову быў узяты 2-х дзверны седан. Дэбют адбыўся на Франкфурцкім аўтасалоне 1985 года, а ўвесну 1986 года прайшла журналісцкая прэзентацыя.

Аўтамабіль быў абсталяваны высока-абаротным 4-цыліндравым рухавіком BMW S14, зробленым на аснове расточанага чыгуннага блока ад мадэлі 318i са скарочанай на траціну алюмініевай чатырохклапаннай галоўкай ад шасціцыліндравага рухавіка мадэлі М1. З аб’ёма 2,3 л у дарожным варыянце здымалася 195 к.с. пры 5500 аб/хв — з улікам каталітычнага нейтралізатара, у гоначнай канфігурацыі матор развіваў 300-360 к.с., раскручваючыся да 10000 аб/хв. Каробка перадач з «гоначнай» схемай ўключэння была ўзятая ад «старэйшых» спартыўных BMW. Таксама былі ўжытыя задні самаблакіраваны дыферэнцыял, змененая геаметрыя падвескі, новыя спружыны і амартызатары. У 1987 годзе на МЗ пачалі ставіць амартызатары з рэгуляваным супорам. Кузаў М3 Е30 — больш шырокі і доўгі адносна базавай версіі: пашыраныя крылы і аэрадынамічнае абважванне, якое ўключала накладку на крышку багажніка і антыкрыло. Пад’ёмная сіла знізілася, а Cx складаў 0,35. Лёгкая (1200 кг) машына разганялася да 100 км/г за 6,9 с і набірала 230 км/г.

У красавіку 1988 года з’явілася першая спецверсія МЗ Evolution з рухавіком, фарсіраваным да 220 к.с. Усяго было выпушчана 500 адз. У тым жа годзе быў прадстаўлены кабрыялет BMW МЗ, выпушчаны ў колькасці 768 штук.

У 1989 году магутнасць базавага матора павялічылі да 215 к.с., а ў сакавіку 1990 года з’явілася найбольш магутная “грамадзянская” версія МЗ Sport Evolution — рухавік аб’ёмам 2,5 л развіваў 238 к.с. і разганяў лёгкае купэ да 250 км/г.

Зноскі

  1. BMW 324d von 1986 im Fahrbericht: Freude am Lahmen(ням.) . de.motor1.com (1 жніўня 2022). Праверана 5 верасня 2022.
  2. Как компания BMW будет производить электрокары? На подходе BMW i3, а позже — BMW i8 // autoreview.ru (руск.)
  3. A look at the experimental 1987 BMW 325iX Elektric Архівавана 6 красавіка 2016. // ranwhenparked.net (англ.)
  4. From The Archives: BMW 333I // carmag.co.za (англ.)
  5. BMW South Africa restores M1 and SA-specific 333I // carmag.co.za (англ.)

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кабрыялеты
Катэгорыя·Універсалы
Катэгорыя·Аўтамабілі 1990-х
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента D
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1982
Катэгорыя·Аўтамабілі 1980-х
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW