wd wp Пошук:

BMW E23

BMW 7-й серыі (E23)BMW 7-й серыі (E23) на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19771986
Зборка:  ФРГ
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")I6, 2500-3500 см³[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 4-хутк. [МКПП](/МКПП "МКПП") 5-хутк. [МКПП](/МКПП "МКПП") 3-хутк. [АКПП](/АКПП "АКПП") 4-хутк. [АКПП](/АКПП "АКПП")ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4860 мм
Шырыня: 1800 мм
Вышыня: 1430 мм
Колавая база: 2795 мм
Каляіна пярэдняя: 1530 мм
Каляіна задняя: 1558 мм
Маса: 1530-1670 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Mercedes-Benz W116/Mercedes-Benz W126
Сегмент: F-сегмент
Іншае
Дызайнер: Поль Брак(англ.) бел.

BMW E23 — першы аўтамабіль BMW 7-й серыі. Замяніўшы сабой седан BMW E3, E23 вырабляўся на працягу 10 гадоў, з 1977 па 1987 год, пасля чаго быў заменены BMW E32 у 1986 годзе. Было выпушчана 285 029[1] экзэмпляраў.

Апісанне

Усе E23 былі аснашчаны 12 клапанымі, шасці цыліндравымі рухавікамі M30, якія аўтамабілю дасталіся ў спадчыну ад знятых з вытворчасці аўтамабіляў з кузавамі E3 і E9. Хоць большасць рухавікоў E23 інжэктарныя, дзве мадэлі (725 і 728) былі даступныя з чатырохкамерным карбюратарам Solex (да 1979), пакуль іх не замянілі інжэктарным 728i. Раннія інжэктарныя мадэлі выкарыстоўвалі сістэму ўпырску Bosch L-jetronic, у той час як больш познія мадэлі выкарыстоўвалі больш перадавы электронны ўпырск Bosch Motronic. На E23 з ліпеня 1979 усталеўваўся рухавік з турбанаддзіманнем (мадэль 745i) m102 (m30b32) да 1983 года выпуску і m106 (m30b34) да 1986 года выпуску. Магутнасць аўтамабіля з турбанаддзіманнем складала 252 к. с.

Аўтамабілі серыі E23 былі вельмі прэстыжнымі і складанымі для таго часу. Гэта былі першыя BMW, з індыкатарамі інтэрвалу абслугоўвання, ‘Check control’, якія сігналізавалі кіроўцу аб розных памылках сістэмы, і са складанымі сістэмамі кіравання клімату. Бартавыя кампутары і антыблакіровачная тармазная сістэма (ABS) былі дадатковымі опцыямі на ранніх мадэлях, але пазней сталі ўваходзіць у спіс стандартнага аснашчэння. Разнастайнасць варыянтаў камплектацыі ўключала скураную абіўку, некалькі тыпаў акуратных драўляных панэляў, вадзіцельскіх сядзенняў, падагравальнікаў сядзенняў, лабавога шкла і люстэркаў. Больш познія мадэлі былі аснашчаны вадзіцельскай падушкай бяспекі. Былі даступныя механічныя каробкі перадач з пяццю перадачамі і з чатырма перадачамі (у залежнасці ад года) і аўтаматычная каробка перадач.

Мадэльны шэраг

Выпускаліся наступныя мадэлі гэтай серыі[1][2][3]:

МадэльКод рухавікаМагутнасцьКрутоўны момантГады выпуску
к.с.пры аб/хвН·мпры аб/хв
725iM30B25150580020840001979–1986
728M30B28170580023340001977–1979
728iM30B28184580023442001979−1986
730M30B30184580025535001977–1979
732iM30B32196550027945001979–1986
733iM30B32197550027943001977–1982
735iM90218520030440001979–1982
735iM30B34218520030440001982–1986
745iM102252520037426001980–1982
745iM106252490037422001983–1986
Паўночная Амерыка і Японія
733iM30B32179550026640001978–1979
733iM30B32176520025542001980–1981
733iM30B32184600026440001982–1984
735i/L7M30B34185540029040001985–1987
1986–1987 (L7)
Паўднёвая Афрыка
745iM88/3286650034045001984–1986

Заўвага: ‡ Толькі па заказу ўрадаў і спецзаказаў[1]

733i

BMW 733i, версія для ЗША

Ад пачатку выпуску ў 1977 годзе, разам з карбюратарнымі 728 і 730, у мадэльным шэрагу быў 733i — першы ў серыі з упырскам паліва. Варта адзначыць, што, як і на 3.3 Li, пазначэнне мадэлі 733i не адпавядала аб’ёму рухавіка[4].

BMW 733i, версія для ЗША

З мадэлі 733i вясной 1978 года пачаліся продажы 7-серыі ў ЗША: ад еўрапейскай версіі машына адрознівалася больш буйнымі бамперамі і дэфарсіраваным рухавіком магутнасцю 179 к.с., а пазней і каталізатарам.

З 1977 па 1982 выраблена 27.238 аўтамабіляў гэтай мадыфікацыі[5].

Мадэль 733i[5]
Рухавік Бензінавы, 6-цыліндраў у шэраг
Аб'ём 3,2 л
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 89,0 х 86,0
Ступень сціску 9,3
Магутнасць
пры аб/хв
197 к.с.
пры 5500 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
280 Н·м
пры 4300 аб / хв
Падрыхтаваная маса, кг 1660
Макс. хуткасць, км/г 205
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,0
Выдатак паліва, л/100 км 17,5

745i (ПАР)

Паўднёва-афрыканскі 745i быў адзінай мадэллю серыі E23, які быў абсталяваны 24-клапанным рухавіком M88, які таксама выкарыстоўваўся ў купэ M635CSi і седане E28 M5. Адметна, што гэтая мадэль не пазначалася як «M7», нягледзячы на рухавік спраектаваны BMW Motorsport.

Як і ўсе E23, якія прадаваліся ў Паўднёвай Афрыцы, 745i быў сабраны ў невялікай колькасці на заводзе BMW Rosslyn з камплектаў, якія пастаўляліся з Германіі (CKD-зборка). Са студзеня 1984 па красавік 1987 гады было выраблена 209 аўтамабіляў 745i, з іх прыкладна 17 былі абсталяваныя 5-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, а астатнія былі абсталяваныя чатырохступеньчатай аўтаматычнай каробкай ZF[6].

Мадэль 745i[7]
Рухавік бензінавы, 6-цыліндравы, радны, DOHC, 24V
з упырскам паліва Bosch DES-2
Аб'ём 3453 см³
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 93,4 х 84
Ступень сціску 10,5
Магутнасць
пры аб/хв
213 кВт пры 5500 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
340 Н·м пры 4500 аб / хв
Каробка перадач пяціступеньчатая, механічная

I — 3,72;
II — 2,40;
III — 1,77;
IV — 1,24;
V — 1,00;
задні ход — 4,23;
галоўная перадача — 3,45;

чатырохступеньчатая, аўтаматычная

Універсалы

Версіі з кузавамі ўніверсал серыйна на базе E23 не вырабляліся, але невялікімі серыямі іх будавалі некаторыя кузаўныя фірмы.

Французскім імпарцёрам Garage du Bac, які, апроч непасрэдных продажаў аўтамабіляў Alpina, займаўся іх дапрацоўкай, быў прадстаўлены ўніверсал на базе Alpina B9 3.5. Было пабудавана дзве адзінкі. Абедзве машыны мелі стандартнае для Alpina абсталяванне — шасціцыліндравы рухавік М30 магутнасцю 245 к.с. У афармленні задняй частцы выкарыстоўваліся заднія ліхтары ад «пяцёркі» Е12[8].

Некалькі ўніверсалаў на базе Е23 стварыла кампанія Schulz[9].

BMW 735i Touring by Euler

Свой прататып універсала на Франкфурцкім аўтасалоне 1980 года прадставілі кампанія BMW і атэлье Euler. Аўтамабіль, аднак, не выклікаў інтарэсу, таму праект развіцця не атрымаў, а два прататыпа былі прададзеныя прыватным уладальнікам. Адна з машын захавалася да нашага часу[9].

Зноскі

  1. 1 2 3 Oswald, Werner (2001). Deutsche Autos 1945–1990, Band 4 (1. ed.). Stuttgart: Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5.
  2. Mike Covello: Standard Catalog of Imported Cars 1946–2002. Krause Publications, Iola 2002, ISBN 0-87341-605-8, p. 149-155.
  3. Automobil Revue, catalogue edition 1987, p. 196.
  4. Ur-7er E23 kaufen // autozeitung.de (ням.)
  5. 1 2 Tony Lewin. The Complete Book of BMW: Every Model since 1950. — MotorBooks International, 2004. — С. 112-117. — ISBN 0-7603-1951-0. (англ.)
  6. E23 745i SA (M88) // bmwmregistry.com (англ.)
  7. BMW 745i 5-SPD (англ.)  // CAR : часопіс. — September 1984. — С. 81.
  8. Штучные универсалы // motor.ru (руск.)
  9. 1 2 Один вагон на миллион. Часть 2 // motor.ru (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Заднепрывадныя аўтамабілі
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Аўтамабілі 1970-х
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1977
Катэгорыя·Аўтамабілі 1980-х
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента F