wd wp Пошук:

BMW E36

BMW E36BMW E36BMW E36 на ВікісховішчыBMW E36 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19902000
Зборка:  ФРГ
 ЗША
 Мексіка
 Егіпет
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
3‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.)
4‑дзв. седан (5‑месн.)
5‑дзв. універсал (5‑месн.)
ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4432 мм (акрамя хэтчбэка)
хэтчбэк — 4200 мм
Шырыня: 1697 мм (акрамя кабрыялета)
кабрыялет — 1709 мм
Вышыня: седан і хэтчбэк: 1392 мм
купэ: 1367 мм
кабрыялет: 1349 мм
Колавая база: 2700 мм
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW M3, BMW Z3
Сегмент: D-сегмент

BMW E36 — трэцяе пакаленне BMW 3-й серыі.

Выпускалася ў 19902000 гадах. Усяго выраблена 2 283 600 аўтамабіляў.

Мадэльны шэраг

Машына стала даўжэй, вышэй і шырэй сваёй папярэдніцы, а павелічэнне на 130 мм колавай базы выявілася ў большай прасторы для пасажыраў на заднім сядзенні.

Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 1990 годзе ў Еўропе як мадэль 1991 года, а ў ЗША і Канадзе як мадэль 1992 года.

Продажы чатырохдзвернага седана стартавалі восенню 1991 года пры захаванні выпуску двухдзвернага седана E30 у 1991 годзе. BMW дадала ў мадэльны шэраг самастойны кузаў купэ. Дызайн купэ ствараўся літаральна з нуля — дызайнер Лютэ быў накіраваны на атрыманне дасканалых прапорцый — ён змяніў кожную панэль кузава, не запазычаўшы ў седана нават фары і заднія ліхтары.

Выпуск кабрыялета быў адкладзены да 1994 года. Продажы версіі ўніверсал стартавалі ў тым жа 1995 годзе. У ЗША дадзеная мадэль не прадавалася.

Седаны былі замененыя новай мадэллю ў 1998 годзе. Кабрыялеты, купэ і ўніверсалы выпускаліся да 1999 года ўключна.

Compact

У 1994 годзе дэбютавала мадэль Compact з кузавам трохдзверны хэтчбек. У параўнанні з седанам колавая база скарочана на 23 см.

У якасці базавага ўсталёўваўся 1,6-літровы 8-клапанны рухавік мадэлі M4316B (102 к.с.), а з 1999 года аўтамабілі пад пазначэннем 316i сталі аснашчацца рухавіком большай магутнасці: M4319B аб’ёмам 1,9 л (105 к.с.).

318ti абсталёўвалася 1,9-літровым рухавіком магутнасці 140 к.с. У якасці максімальнай прапаноўвалася мадыфікацыя 323i з шасціцыліндравым рухавіком 2,5 л (170 к.с.). Дызельны 318tds меў аб’ём 1,7 л (90 к.с.).

Пярэдняя падвеска — тыпу McPherson — такая ж, як на ўсёй серыі E36. Задняя — з дыяганальнымі рычагамі і паўнезалежнай бэлькай, у адрозненне ад астаніх мадыфікацый, якія мелі шматрычажную падвеску.

Храналогія выпуску[1]

M3

купэ BMW M3

У лютым 1992 года была прадстаўлена новае пакаленне M3 на базе купэ E36. У 1994-м да кузава купэ дадаліся версіі седан і кабрыялет. Гэтае пакаленне М3 стала першым, якое было абсталявана шасціцыліндравым маторам — 3,0-літровы рухавік развіваў 286 к.с. і 320 Нм.

Восенню 1995 года з’явілася мадэрнізаваная версія М3. Аўтамабіль атрымаў 3,2-літровы рухавік (321 к.с., 350 Нм), 6-ступеньчатую каробку перадач, дапрацаваную хадавую частку з новымі наладамі падвескі і больш “кароткай” рулявой рэйкай. Праз паўтара года была прапанавана 6-ступеньчатая рабатызаваная каробка SMG.

Вытворчасць М3 Е36 была завершана ў 1999 годзе. У агульнай колькасці за 7 гадоў было выраблена 71 242 аўтамабіля.

Спецыяльныя версіі

Усяго пабудавана 15 машын M3R, тры з іх былі падрыхтаваныя для ўдзелу ў гонках.

Выпуск ішоў з лютага па чэрвень 1995 года. Усяго было сабрана 350 асобнікаў, а таксама шэсць прататыпаў.

Усяго было выраблена 126 адзінак, з іх 11 прататыпаў. Усе машыны былі пафарбаваныя ў белы колер, а на капоце і левым пярэднім крыле была налепка клятчастага сцяга колераў BMW Motorsport. Рухавікі

Мадэль Рухавік Дыяметр × ход поршня Ступень сціску Макс. магутнасць Макс. круцільны момант Паскарэнне
0-100 км/г
Макс. хуткасць
Бензінавыя
316i[3] R4, 1,6 л (1596 см³), SOHC 84,00 мм × 72,00 мм 9,7 (9,1):1 102 (100) к.с. (75 (73) кВт)
пры 5500 аб/хв
150 (141) Н•м
пры 3900 (4250) аб/хв
12,7 (13,0) с 195 (192) км/г
318i[4] R4, 1,8 л (1796 см³), SOHC 84,00 мм × 81,00 мм 9,7 (8,8):1 115 (113) к.с. (85 (83) кВт)
пры 5500 аб/хв
168 (162) Н•м
пры 3900 (4250) аб/хв
11,3 (11,5) с 198 (196) км/г
318iS[5] R4, 1,8 л (1796 см³), DOHC 84,00 мм × 81,00 мм 10,0:1 140 к.с. (103 кВт)
пры 6000 аб/хв
175(180) Н•м
пры 4500(4300) аб/хв
10,2 с 213 км/г
320i[6] R6, 2,0 л (1991 см³), DOHC 80,00 мм × 66,00 мм 11,0:1 150 к.с. (110 кВт)
пры 5900 аб/хв
190 Н•м
пры 4200 аб/хв
9,8 с 214 км/г
323i[7] R6, 2,5 л (2494 см³), DOHC 84,00 мм × 75,00 мм 10,5:1 170 к.с. (125 кВт)
пры 5500 аб/хв
245 Н•м
пры 3950 аб/хв
8,0 с 227 км/г
325i[8] R6, 2,5 л (2494 см³), DOHC 84,00 мм × 75,00 мм 10,5:1 192 к.с. (141 кВт)
пры 5900 аб/хв
245 Н•м
пры 4700 аб/хв
8,0 с 233 км/г
325iS[9] R6, 2,5 л (2494 см³), DOHC 84,00 мм × 75,00 мм 10,5:1 192 к.с. (141 кВт)
пры 5900 аб/хв
245 Н•м
пры 4700 аб/хв
7,8 с 206 км/г
328i[10] R6, 2,8 л (2793 см³), DOHC 84,00 мм × 84,00 мм 10,2:1 193 к.с. (142 кВт)
пры 5300 аб/хв
280 Н•м
пры 3950 аб/хв
7,3 с 236 км/г
M3[11] R6, 3,0 л (2990 см³), DOHC 86,00 мм × 85,80 мм 10,9:1 286 к.с. (210 кВт)
пры 7000 аб/хв
320 Н•м
пры 3600 аб/хв
6,0 с 250 км/г
M3 Evo[12] R6, 3,2 л (3201 см³), DOHC 86,40 мм × 91,00 мм 11,3:1 321 к.с. (236 кВт)
пры 7400 аб/хв
350 Н•м
пры 3250 аб/хв
5,5 с 254 км/г
M3 GT[13] R6, 3,0 л (2990 см³), DOHC 86,00 мм × 85,80 мм 10,8:1 295 к.с. (217 кВт)
пры 7000 аб/хв
323 Н•м
пры 3900 аб/хв
5,9 с 250 км/г
M3 (ЗША)[14] R6, 3,0 л (2990 см³), DOHC 86,00 мм × 85,80 мм 10,5:1 243 к.с. (179 кВт)
пры 6000 аб/хв
305 Н•м
пры 4250 аб/хв
6,0 с 220 км/г
Дызельныя
318 tds[15] R4, 1,7 л (1665 см³), SOHC, з тубранаддзіманнем 80,00 мм × 82,80 мм 22,0:1 90 к.с. (66 кВт)
пры 4400 аб/хв
190 Н•м
пры 2000 аб/хв
13,5 с 183 км/г
325 td R6, 2,5 л (2497 см³), SOHC, з тубранаддзіманнем 80,00 мм × 82,80 мм 22,0:1 118 к.с. (87 кВт)
пры 4800 аб/хв
220 Н•м
пры 2400 аб/хв
12,0 с 198 км/г
325 tds R6, 2,5 л (2497 см³), SOHC, з тубранаддзіманнем 80,00 мм × 82,80 мм 22,0:1 143 к.с. (105 кВт)
пры 4800 аб/хв
260 Н•м
пры 2200 аб/хв
10,4 с 214 км/г

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 1997[16]
Бяспека пасажыраў 10
Бяспека пешаходаў
Пратэставаны аўтамабіль — BMW 316i

BMW E36 паказала сябе даволі дрэнна ў тэсце Euro NCAP. Адзначана дэфармацыя пярэдняй стойкі, траўманебяспечная пярэдняя панэль і слабая абарона пешаходаў у выпадку наезду. У выніку аўтамабіль атрымаў толькі паўтары зоркі з чатырох магчымых.

Вытворчасць

Статыстыка вытворчасці BMW e36
Краіна 1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999
Германія 253,300 349,800 355,200 350,900 310,600 218,900 234,900 150,000 60,000

Цана

Цана BMW e36 ў Германіі ў 1998 годзе[17]
Мадэль Магутнасць, к.с. Цана седана, DM Цана купэ, DM Цана ўніверсала, DM Цана кабрыялета, DM Цана кампакта, DM
316i 102 46000 41600 42200 - 35200
318i 115 43200 - 45700 55400 -
318is/ti 140 - 48800 - - 40000
320i 150 49200 52800 51700 61500 -
323i 170 52800 56300 55300 47900
325i 192
328i 193 57800 59400 60300 68000 -
318tds 90 42600 - 45100 - 38200
325td 115 49100 - - - -
325tds 143 51600 - 54100 - -
M3 321 89100 89100 - 98100 -

BMW Art Car №13

Art Car №13 — BMW M3 GTR

BMW M3 GTR E36, распісаны Сандра Чыа ў 1992 годзе, стаў трынаццатым арт-карам калекцыі BMW(ням.) бел.[18][19].

Зноскі

  1. BMW 3er Compact (1994-2000): Ein Typ für Aufsteiger // autobild.de (ням.)
  2. 1 2 3 Зал славы: Самые интересные спецверсии BMW M3 Архівавана 25 студзеня 2017. // motor.ru (руск.)
  3. 1991 BMW 316i E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  4. 1991 BMW 318i E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  5. 1991 BMW 318is 16v Coupé E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  6. 1991 BMW 320i E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  7. 1996 BMW 323i E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  8. 1991 BMW 325i E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  9. 1992 BMW 325is E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  10. 1996 BMW 328i E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  11. 1993 BMW M3 E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  12. 1995 BMW M3 Evolution E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  13. 1995 BMW M3 GT E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  14. 1995 BMW M3 (US) E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  15. 1994 BMW 318 tds E36 technical сpecifications(англ.) . carfolio.com. Праверана 13-03-2010.
  16. http://www.euroncap.com/en/results/bmw/3-series/15459
  17. Autokatalog 41. jahresausgabe 1997-1998 Vereinigte Motor-Verlage GmbH & Co. KG, Stuttgart
  18. Sandro Chia BMW Touring racer, 1992 // artcar.bmwgroup.com (англ.)
  19. BMW Art Car: 1992 BMW 3-Series Racing Prototype // bmwartcarcollection.com (англ.)

Відэа

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1990
Катэгорыя·Кабрыялеты
Катэгорыя·Заднепрывадныя аўтамабілі
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Хэтчбэкі
Катэгорыя·Універсалы
Катэгорыя·Купэ (кузаў)
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента D
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі 1990-х
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х