BMW E34BMW E34 на Вікісховішчы
Агульныя даныя
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 1988—1996 выпушчана 1 333 412 шт[1]. |
Зборка: | ![]() ![]() |
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) 4‑дзв. універсал (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4720 мм |
Шырыня: | 1751 мм |
Вышыня: | 1412 мм (універсал: 1417 мм) |
Клірэнс: | 120 мм |
Колавая база: | 2761 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1465 мм |
Каляіна задняя: | 1485 мм |
Маса: | 1360 кг |
Папярэднік |
Пераемнік |
Падобныя мадэлі: | Mercedes-Benz W124, Audi 100 C3, Audi 100 C4, Audi A6 |
Сегмент: | E-сегмент |
Грузападымальнасць: | 460 кг |
Аб'ём бака: | 80 л |
BMW E34 — сямейства легкавых аўтамабіляў, мадыфікацыя BMW пятай серыі. Выпускалася з 1988 па 1996 год уключна. Усяго было выпушчана 1 333 412 аўтамабіляў, з іх 124 656 універсалаў.
У кастрычніку 1987 года фірма пачала вытворчасць сямейства Е34. Адносна Е28, кузаў стаў больш абцякальным, з’явіліся вертыкальныя паказальнікі павароту спераду,супрацьтуманныя фары пад бамперам. Габарыты ў параўнанні з папярэдняй мадэллю пятай серыі адчувальна выраслі, а маса аўтамабіля была зніжана.
У параўнанні з папярэдняй мадэллю пятай серыі — BMW E28, узыходзячай да распрацовак пачатку 1970-х гадоў — аўтамабілі новага сямейства былі велізарным крокам наперад. Аўтамабіль быў вытрыманы ў стылі традыцыйнага BMW, але ў той жа час утрымліваў у сабе сучасныя тэхналогіі. Ён быў таксама абсталяваны аўтаматычным кантролем ўстойлівасці (ASC) або цягі (ASC + T). Значна пашырыўся набор базавага і апцыянальнага абсталявання, адчувальна павысіўся агульны тэхнічны ўзровень аўтамабіля. Значны прагрэс меўся і ў галіне бяспекі.
Настройка хадавой часткі забяспечвала прымальнае спалучэнне камфорту і кіравальнасці (аднак, перавага аддавалася апошняму). Версіі з рухавікамі вялікага рабочага аб’ёму адрозніваліся добрымі дынамічнымі характарыстыкамі, разам з імі выпускаліся і эканамічныя чатырохцыліндравыя мадыфікацыі, звычайна, са спрошчаным афармленнем інтэр’еру.
Трохі цеснаваты салон з нізкай лініяй даха арыентаваны на зручнасць кіроўцы: кансоль панэлі прыбораў (даступнай у чорным, сінім, шэрым, карычневым, бэжавым і чырвоным (вельмі рэдка) колеры) разгорнута ў яго бок, сядзенне кіроўцы мае пяць электрарэгуліровак; усё скампанавана так, каб забяспечыць прасторную пасадку менавіта на пярэдніх сядзеннях. Для Е34 была характэрная выдатная эрганоміка органаў кіравання.
Падвеска не вельмі мяккая, але пры досыць высокай якасці пакрыцця дыскамфорту ў пасажыраў не выклікае. Для аўтамабіля характэрная бясшумнае, нават пры інтэнсіўнай эксплуатацыі, аздабленне салона, рухавік гучыць прыглушана нават на высокіх абаротах. Агляднасць ва ўсіх кірунках, акрамя задняга, дастатковая, назад — абцяжараная.
У крышцы багажнага адсека быў размешчаны даволі поўны камплект інструмента. Затое ўсе іншыя дапаўненні (акрамя, зразумела, АБС фірмы Bosch і падушкі бяспекі для кіроўцы) прапаноўваліся толькі ў опцыях. Гідраўзмацняльнік рулявога кіравання развівае поўную магутнасць пры манеўраванні, а з ростам хуткасці памяншае сваё дзеянне для павышэння дакладнасці зваротнай сувязі. Тормазы — з магутным запаволеннем, ідэальнай інфарматыўнасцю, мякка і дакладна працуючай АБС.
Пятая серыя стала найбольш прадстаўнічай па наборы рухавікоў у вытворчай праграме кампаніі, якая стварыла для яе шырокі дыяпазон высакаякасных радных шасціцыліндровых бензінавых сілавых агрэгатаў c упырскам “Бош-Матронік”: 2,0 л, 129 к. с., шыны 195/65 HR15 (мадэль 520i); 2,5 л, 170 к. с. (525i); 3,0 л, 188 к. с., шыны 205/65 VR15 (530i) і 3,4 л, 211 к. с., шыны 205/65 VR15 (535i). Іх агрэгавалі з аўтаматычнымі 4-дыяпазоннымі і 5-ступеньчатамі механічнымі каробкамі перадач.
У сакавіку 1988 года з’явіліся эканамічныя (9,3 л/100 км у горадзе) седаны 524td з турбадызелем магутнасцю 115 к. с.
Топ-мадэль — седан М5 з рухавіком рабочым аб’ёмам 3,6 л (315 к. с.) і павялічаным да 90 л паліўным бакам з’явілася ў студзені 1989-га і адразу заваявала папулярнасць сярод аматараў “пракаціць з ветрыкам”. Укамплектаваная механічнай пяціступеньчатай каробкай перадач, процібуксовачнай сістэмы і шынамі памернасці 235/45 ZR17 спераду і 255/40 ZR17 ззаду, яна стала самай дынамічнай у сваім класе (разгон да 100 км/г за 6,3 с, максімальная хуткасць абмежаваная 250 км/г).
У красавіку 1992-га гэты рухавік замянілі больш магутным 3,8-літровым 327-моцным, а праз месяц з’явілася яго 340-моцная версія.
У серыйнай камплектацыі ўсе машыны абсталявалі ўзмацняльнікамі тармазоў.
У BMW тых гадоў маюцца два дыягнастычных інтэрфейса. Самы ранні BMW інтэрфейс, вядомы як ADS. ADS ўяўляе сабой круглую злучальную калодку з дваццаццю кантактамі. Таксама ў аўтамабілях BMW пасля 1996 года сталі з’яўляцца стандартныя шаснаццаціпінавыя OBDII калодкі. ADS у BMW праіснаваў да пачатку двухтысячных гадоў, і адсутнічаў у позніх E38.
У маі 1990 года пачаўся выпуск седанаў 520i і 525i з новым рухавіком М50 які меў 24-клапанную галоўку блока цыліндраў, што дазволіла «здымаць» па 150 і 192 к. с. Кастрычнік 1991 г. азнаменаваў з’яўленне першай у гісторыі сямейства «пяцёрак» паўнапрываднай мадыфікацыі 525iX з 2,5-літровым рухавіком (192 к. с.). Яна мела больш высокую актыўную бяспеку ў параўнанні з традыцыйнымі заднепрываднымі мадэлямі: яна ўстойлівая і не паддаецца не толькі заносу, але і рэзкай прабуксоўцы колаў на сухім асфальце (дзякуючы процібуксовачнай сістэмы), і тым больш не дазваляе аўтамабілю сесці ў лужыну на прасёлкавай дарозе.
Акрамя таго, у гэты жа час з’явіўся новы турбадызель з прамежкавым астуджэннем — 525tds (143 к. с.), што дазволіла дасягаць максімальнай хуткасці больш за 200 км/г і пры гэтым сярэдні расход складаў усяго 7 л/100 км.
З лістапада ў аўтасалонах з’явіліся бюджэтныя версіі седана — 518i — з цягавітым 113-сільным рухавіком, прызначаныя ў асноўным для ўсходнееўрапейскага рынку.
У студзені 1992 г. поўным ходам пайшлі продажы элегантных універсалаў Touring 520i і 525i, якія захавалі ўсе лепшыя ездавыя якасці седанаў, а таксама версіі з сістэмай поўнага прывада BMW 525iX Touring. Аб’ём багажнага адсека пры пяці яздаках складаў 460 л, а з двума — 1450 л.
У верасні рухавікі з індэксам М50 (2 і 2,5 літра) сталі абсталёўвацца сістэмай змены фаз газаразмеркавання VANOS, што дазволіла развіваць вялікую магутнасць рухавіка на нізкіх абаротах, а таксама знізіць расход паліва.
З кастрычніка 1992 года ў продаж паступілі седаны і ўніверсалы 530i (218 к. с.) і 286-сільны 540i (замест 535), абсталяваныя малашумнымі высокатэхналагічнымі рухавікамі V8, а таксама М5 Touring.
Восенню 1993 быў праведзены невялікі рэстайлінг мадэлі — бакавыя люстэркі задняга выгляду сталі больш элегантнай і сучаснай формы. У красавіку 1994 года БМВ 5-й серыі атрымала новую шырокую рашотку радыятара і капот, а таксама пластыкавыя накладкі на парогі, і другую падушку бяспекі ў тарпеда. Таксама ў 94-м годзе ў «пяцёркі» ў базе з’явіліся паўторнікі паказальніка паваротаў на пярэдніх крылах.
У студзені 1993-га на 518i сталі ўсталёўваць новы 4-цыліндравы 1,8 л рухавік магутнасцю 115 к. с. А ў красавіку 115-моцны 2,4-літровы турбадызель (524td) замянілі на 2,5-літровы 143-моцны турбадызель (525tds), агрэгатуемы з аўтаматычнымі і механічнымі КП.
Гады выпуску | Маркіроўка РУЗ | Рабочы аб'ём | DME | Перадаткавыя лікі галоўнай пары |
---|---|---|---|---|
09.1987 – 04.1990 | M20 B20 6 KA | 1991 | Bosch Motronic 1.3 | 4,44 |
01.1989 – 08.1991 | M50 B20 6 S1 | 1991 | Bosch Motronic 3.1 | механіка: 4,27 па 01.1991 |
05.1989 – 09.1991 | M50 B20 6 S1 | 1991 | Bosch Motronic 3.1.2 | аўтамат: 4,44, з 09.1990 3,64 механіка: 3,46 з 01.1991 (з 11.1990 для машын з кандыцыянерам) |
09.1991 – 09.1992 | M50 B20 6 S2 | 1991 | Bosch Motronic 3.3.1 | аўтамат: 4,44, з 09.1990 3.64 механіка: 3,46 з 01.1991 (з 11.1990 для машын з кандыцыянерам) |
09.1992 – 01.1996 | M50 B20 6 S2 Vanos | 1991 | Bosch Motronic 3.3.2 | аўтамат: 4,46 механіка: 3,46 |
09.1991 – 09.1992 | M50 B20 6 S2 | 1991 | Siemens MS 40.0 | аўтамат: 4,44, з 09.1990 3,64 механіка: 3,46 з 01.1991 (з 11.1990 для машын з кандыцыянерам) |
09.1992 – 01.1996 | M50 B20 6 S2 Vanos | 1991 | Siemens MS 40.1 | аўтамат: 4,46 механіка: 3,46 |
Атэлье Alpina(ням.) бел. выпусціла пяць мадэлей на базе E34[2]:
Alpina B10 BiTurbo, якая будавалася з 1989 года на базе 535i, мела 3,4-літровы радны шасціцыліндравы рухавік аснашчаны дзвюма турбінамі.
Alpina B10 Bi-Turbo | |
---|---|
Гады выпуску | 08/1989-03/1994 |
Рухавік | Бензінавы, 6-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем (з двюма турбінамі) |
Аб'ём, см³ | 3430 |
Магутнасць | 265 кВт (360 к.с.) |
Макс. круцільны момант | 520 Н·м |
Прывад | задні |
Макс. хуткасць, км/г | 291 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 5,6 |
Выдатак паліва, л/100 км пры 90 км/г / пры 120 км/г / горад |
8,8 / 11,2 / 17,4 |
На момант свайго з’яўлення на рынку Германіі BMW 525i каштавала 47 000 DM. Дадаткова можна было замовіць аўтаматычную каробку перадач за 2 450 DM, пярэднія і заднія электрычныя шклапад’ёмнікі за 1 675 DM, механічны празрысты люк у даху за 1 380 DM і афарбоўку металік за 1 175 DM. Цана на базавую мадэль Е34 520i у Германіі ў 1994 годзе пачыналася ад 48 650 марак. Цана на базавы універсал — 52 550 марак.
BMW 535i працы Матазы Каямы ў 1990 годзе стаў дзявятым арт-карам калекцыі BMW(ням.) бел.[3][4]. Каяма выкарыстаў аэрограф для распылення дзясяткаў адценняў сіняй фарбы на кузаў сярэбранага колеру. Пасля чаго ён нанёс на кузаў маленькія кавалачкі залатой, сярэбранай і алюмініевай фальгі, выразаныя пры дапамозе складаных тэхнік кірыганэ і арарэ.
12-ая машына калекцыі (BMW 525i)[5], на хвалі папулярнасці традыцыйнага мастацтва Афрыкі, распісана паўднёва-афрыканскай мастачкай з племені ндэбеле — Эстэр Малангу(англ.) бел.. Праца выканана ў 1991 годзе. Кузаў аўтамабіля быў распісаны характэрным для традыцыйнага мастацтва племені ндэбэле дэкаратыўным арнаментам яркіх колераў[6].