wd wp Пошук:

BMW

BMW 7-я серыя (F01)
BMW F 650 GS Dakar (2004)

Bayerische Motoren Werke AG (BMW) (Баварскія маторныя заводы, БМВ) — нямецкі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў і веласіпедаў. BMW — кампанія, якая валодае кантрольным пакетам акцый выробнікаў марак аўтамабіляў Mini і Rolls-Royce і раней — Rover. Старшынёй кампаніі на сённяшні дзень з’яўляецца Норберт Райтхофер, а галоўным дызайнерам — Адрыян ван Хойдонк.

Фірма была заснавана Карлам Фрыдрыхам Раппам ў кастрычніку 1913 года, першапачаткова як вытворца авіяцыйных рухавікоў, Bayerische Flugzeug-Werke. Акруга Мюнхена — Milbertshofen была абрана таму, што размяшчалася блізка ад Flugmaschinenfabrik Густава Ота — нямецкага вытворцы самалётаў. З 1929 года, бел-блакітная круглая эмблема BMW, выкарыстоўвальная і да гэтага часу для зручнасці пачынае трактавацца, як самалётны шруба на фоне блакітнага неба. У цяперашні час кампанія сцвярджае, што белы і блакітны колер на лагатыпе ўзятыя з сцягу Баварыі.

У цяперашні час BMW вырабляе сваю прадукцыю на пяці заводах ў Германіі і дваццаці двух даччыных прадпрыемствах, размешчаных па ўсім свеце. Гэта адна з нешматлікіх аўтамабільных фірмаў, не выкарыстоўвае на заводах робатаў. Уся зборка на канвееры ідзе толькі ўручную. На выхадзе — толькі камп’ютарная дыягностыка асноўных параметраў аўтамабіля.

Беларускай мовай назва BMW вымаўляецца як «бэ-эм-вэ́»; зрэдку сустракаецца напісанне «БМВ». У Паўночнай Амерыцы і некаторых іншых рэгіёнах машыны і матацыклы BMW часам клічуць «бімер». Дэвіз кампаніі на англійскай мове — «The Ultimate Driving Machine» і «Sheer Driving Pleasure».

Мадэлі

У Беларусі

Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 89 870 аўтамабіляў маркі BMW[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 https://web.archive.org/web/20200319063559/https://annualreport.bmwgroup.com/2019/build/dl/en/BMW-GB19_EN_Annual_Report.pdf
  2. Статистический обзор ко Дню автомобилиста и дорожника(руск.)  (недаступная спасылка). belstat.gov.by (29 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 31 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1916 годзе
Катэгорыя·BMW
Катэгорыя·Кампаніі Мюнхена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Італьянскай біржы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Франкфурцкай біржы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Германіі
Катэгорыя·Вытворцы матацыклаў
Катэгорыя·Вытворцы дызельных рухавікоў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96