Allium parhamii — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).
Відавым эпітэтам ушанавалі нябожчыка Саіда Пархама, іранскага ахоўніка прыроды ў правінцыі Паўночны Харасан(руск.) бел., якога забілі браканьеры 1 снежня 2010 года, калі ён выконваў свае службовыя абавязкі ў запаведнай зоне Сарані(англ.) бел.[3].
Падобны на Allium monophyllum па форме і афарбоўцы кветак, але адрозніваецца ад яго сваім шчыльным і шматкветкавым суквеццем, звычайна 2 лісткамі са значна больш шырокімі пласцінамі і вялікімі каробачкамі і насеннем. Па марфалагічных прыкметах новы від ставіцца да A. sect. Asteroprason[3].
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[4] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Allium parhamii | |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[5] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[4] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Тыповая мясцовасць Allium parhamii (гара Сівак) размешчана на паўднёва-ўсходніх межах запаведнай тэрыторыі Сарані(англ.) бел., якая ахоўваецца з 1973 года. Гэтая тэрыторыя з’яўляецца часткай біясфернага запаведніка Капетдаг(руск.) бел., які ўнесены ў спіс ЮНЕСКА[3].