wd wp Пошук:

99-я партызанская брыгада імя Дз. Ц. Гуляева

99-я партызанская брыгада імя Дз. Ц. Гуляева — была створана ў студзені 1943 года ў Глускім раёне. У снежні 1943 — студзені 1944 брыгада была перадыслацыравана ў Целяханскі раён. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Глускага, Старадарожскага, Целяханскага, Лагішынскага, Іванаўскага, Косаўскага раёнаў.

Гісторыя

Партызаны рабілі дыверсіі на чыгуначных участках БабруйскАсіповічы, БаранавічыЛунінец. У ноч на 26 верасня 1943 года штурмам авалодалі чыгуначным участкам Асіповічы — Татарка, падарвалі больш за 1000 рэек, разбурылі чыгуначнае палатно. Вялі баі па разгрому варожых гарнізонаў і апорных пунктаў. У красавіку 1944 года ўдзельнічалі ў абарончых баях на рацэ Ясельда з карнікамі. На Агінскім канале пабудавалі пераправу і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. Разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні райцэнтраў Целяханы, Азарычы, вёскі Краглевічы.

10 ліпеня 1944 года брыгада (415 партызан; атрады імя Варашылава, імя Грабко (камандзір атрада Грабко загінуў у баі), імя Воранава) злучыліся з Чырвонай Арміяй.

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў Дзмітрыя Цімафеевіча Гуляева, У. Ц. Шантара, А. П. Пакуша, Б. М. Цыкунова, М. Ц. Грабко. У сакавіку 1943 года годзе атрады Шантара і Пакуша былі вылучаны для фарміравання 225-й партызанскай брыгады, у чэрвені атрад Гуляева — 101-й партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага, у верасні атрад Цыкунова — 100-й Глускай партызанскай брыгады. У верасні 1943 года ў брыгаду ўвайшоў атрад імя Варашылава (арганізаваны ў красавіку 1942 года, да студзеня 1943 года дзейнічаў самастойна, потым у 37-й партызанскай брыгадзе імя А. Я. Пархоменкі).

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе