wd wp Пошук:

Цяцерын

Цяце́рын[1] (трансліт.: Ciacieryn, руск.: Тетерин) — аграгарадок у Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Цяцерынскага сельсавета. Знаходзіцца на беразе Цяцерынскага вадасховішча.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў г. зв. «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», складзеным у 1390-я гады. Паводле ўскосных звестак, у 1-й трэці 15 ст. пры вял. кн. Вітаўце, Цяцерын з воласцю належаў князю Сямёну-Лугвеню Альгердавічу. У пазнейшым дакуменце ад 1468 года згадваецца яго дар «даніна мядовая цяцерынская» Ануфрыеўскаму манастыру каля Мсціслава. У 1501 годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык між іншых уладанняў перадаў двор Цяцерын з сёламі на рацэ Друць сваёй жонцы Алене. У сярэдзіне 16 ст. ў Аршанскім павеце, мястэчка. У 1624 годзе ва ўласнасці ў Льва Сапегі[2]. З 1772 года ў Расійскай імперыі. У 1848 годзе ў Магілёўскім павеце. У 1924—1931, 1935—1959 гадах і з 1966 года ў Круглянскім, у 1931—1935 і 1959—1966 — у Бялыніцкім раёнах.

Перад вайной у вёсцы 129 двароў, 632 жыхары[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1944 годзе акупанты спалілі 119 двароў, загубілі 188 чалавек[3]. Паблізу вёскі 30.6.1944 года здзейсніў подзвіг Рыгор Іванавіч Шыбанаў, за што атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.[4]

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Цяце́рына, н.
  2. Аддзел рукапісаў Бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта, ф. 4, спр. 34354.
  3. 1 2 Тетерино (руск.)
  4. Шибанов Григорий Иванович (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Невядомыя параметры шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Круглянскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Катэгорыя·Цяцерынскі сельсавет
Катэгорыя·Аграгарадкі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных