У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. 2-я армія.
2-я Чырвонасцяжная армія — агульнавайсковая армія ў узброеных сілах СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны. Перыяд уваходжання ў Дзеючую армію: 9 жніўня 1945 — 3 верасня 1945.
Сфарміравана ў ліпені 1938 года ў складзе Чырванасцяжнага Далёкаўсходняга фронту (ЧДУФ) як 2-я армія.
У верасні 1938 года пасля расфармавання ЧДУФ ператворана ў 2-ю асобную Чырвонасцяжеую армію з непасрэдным падначаленнем наркаму абароны СССР.
У ліпені 1940 года ў сувязі з аднаўленнем Далёкаўсходняга фронту ўвайшла ў яго склад як 2-я Чырвонасцяжная армія. Да жніўня 1945 года выконвала задачы па абароне далёкаўсходніх межаў СССР, правяла вялікую працу па падрыхтоўцы рэзерваў для дзеючай арміі.
У час савецка-японскай вайны ў складзе 2-га Далёкаўсходняга фронту прымала ўдзел у Сунгарыйскай аперацыі 1945 года.
1 кастрычніка 1945 года армія ўключана ў склад Забайкальска-Амурскай ваеннай акругі.
У снежні 1945 г. расфармаваная.
Да 9 жніўня 1945 года ў склад арміі ўваходзілі:
і шэраг часцей.
Тэмы гэтай старонкі (3):