wd wp Пошук:

Камандарм 2-га рангу

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камандарм. Камандарм 2-га рангуперсанальнае воінскае званне вышэйшага каманднага і начальніцкага складу ў РСЧА.

Назва воінскага звання (В/З) утворана ад скарачэння назвы воінскай пасады «камандуючы арміяй» з даданнем рангу. В/З было вышэй звання камкор, ніжэй звання камандарма 1-га рангу.

Гісторыя

Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.10.1935 «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».

Фактычна скасавана з увядзеннем генеральскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 07.05.1940 «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі» і наступным прысваеннем усім ваеначальнікам, якія мелі званне камандарма 2-га рангу, генеральскіх званняў Пастановай СНК СССР ад 04.06.1940.

Від УС, Род войскаў (службаў), Орган кіравання Адпаведнае званне/пасада
У камандным складзе
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Камісар дзяржаўнай бяспекі 2-га рангу[1], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года

(ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)

Дырэктар міліцыі
Ваенна-Марскі Флот СССР Флагман флоту 2-га рангу
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах Армінжынер
у ваенна-марскіх сілах Інжынер-флагман флоту
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаў Армейскі камісар 2-га рангу
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў Армінтэндант
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў Армваенюрыст
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў Армурач
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў Армветурач

Парадак прысваення і пазбаўлення звання

Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмінаў выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдзіваў і вышэйшыя камандныя званні (і адпаведныя ім ваенныя званні) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) — прысвайваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.

Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдзіва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.

Знакі адрознення

Знакі адрознення В/З — чатыры ромба ў пятліцах і чатыры кроквы (шэўрона) на рукавах[2] і іншыя.

Прысваенні

Пры увядзенні гэтага воінскага звання ў 1935 годзе яно было прысвоена 10 ваенным камандзірам і начальнікам. Праз тры гады ўсе яны былі расстраляныя.

У канцы 1930-х гадоў у сувязі з ростам колькасці фарміраванняў РСЧА вырасла і колькасць камандармаў 2 рангу (21 чалавек да чэрвеня 1940 года). Пры увядзенні генеральскіх званняў у 1940 годзе большасць камандармаў 2 рангу (12 чалавек) атрымала званні генерал-лейтэнантаў, некаторыя — і больш высокія званні (7 — генерал-палкоўнікі і 2 — генералы арміі).

Зноскі

  1. Веремеев Ю. Г. Анатомия армии Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.
  2. Камандарм 2-га рангу ў зімовай паўсядзённай форме, ваенна-паветраныя сілы (1936 — 1940 гадоў) рэканструкцыя і фота.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл СССР