wd wp Пошук:

Камкор

Камкорвоінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў Чырвонай Арміі. Скарачэнне ад «камандзір корпуса». Вышэй камдзіва, ніжэй камандарма 2-га рангу і жаргонная назва пасады камандзіра корпуса ў УС СССР і Расіі.

Гісторыя

Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».

Усяго званне камкор было прысвоена 146 асобам. Значная частка першых савецкіх камкораў (59) была рэпрэсаваная ў 1937—1938 гадах. Пры пераатэстацыі ў 1940 годзе, адзін камкор атрымаў званне генерал арміі (Г. К. Жукаў), 51 званне генерал-лейтэнант, а 6 званне генерал-маёр. Яшчэ адзін камкор Леанід Рыгоравіч Пятроўскі атрымаў званне генерал-лейтэнант у 1941 годзе.

Род войскаў Адпаведнае званне/пасада
У камандным складзе
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу[1],

уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года

(ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)

Інспектар міліцыі
Ваенна-Марскі Флот СССР Флагман 1-га рангу
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах карінжынер
у ваенна-марскіх сілах інжынер-флагман 1-га рангу
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаў карпусны камісар
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў карінтэндант
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў карваенюрыст
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў карурач
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў карветурач

Знакі адрознення

Знакі адрознення камкора — тры цёмна-чырвоных «ромба» ў пятліцах, тры шэўрона на рукаве і гэтак далей.

Зноскі

  1. Верамееў Ю. Г. Анатомия армии Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.

Літаратура і спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл СССР