wd wp Пошук:

Яўстах Дашкевіч

Яўста́х Дашке́віч герба Ляліва (1455 — 1535, Оўруч) — гетман казакоў запарожскіх, староста канеўскі, крычаўскі і чаркаскі.

Біяграфія

Яўстах Дашкевіч паходзіў з заможнага баярскага роду. У часы маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 гадоў ваявода караля і вялікага князя Аляксандра Ягелончыка разам з князем Міхалам Заслаўскім пацярпеў паражэнне пры Мсціславе. Быў абвінавачаны ў махлярстве і схаваўся ў Маскоўскім княстве. У 1505 годзе вярнуўся ў Літву і даказаў сваю невінаватасць на сойме літоўскім у Берасці.

У час маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў трапіў у маскоўскі палон. Пасля паступіў на службу да маскоўскага князя і быў накіраваны з войскам на дапамогу паўстанцам Міхаіла Глінскага. Пасля кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары вярнуў яму сваю ласку і дазволіў вярнуцца і служыць яму.

У час маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў, у чэрвені 1513 года, разам з кіеўскім ваяводам Юрыем Радзівілам, спустошыў Севершчыну і знішчыў 6-тысячнае маскоўскае войска. У 1515 годзе разам з Андрэем Неміровічам паўтарыў свой напад на землі Севершчыны. У 1518 годзе разбіў аддзелы крымскіх татараў, якія ўварваліся на Валынь. У ліпені 1521 года разам з крымскімі татарамі і ханам Мехмет І-Гірэем накіраваўся на Маскву. Пасля разгрому маскоўскіх войскаў над Акой прарваўся да сцен сталіцы Маскоўскай дзяржавы. Вялікі князь Васіль III быў вымушаны плаціць даніну. Вясной 1522 года накіраваўся з пасольствам у Крым, быў вымушаны заплаціць хану выкуп у 15000 злотых, каб стрымаць яго ад уварвання ў польска-літоўскія землі. Увесну 1523 года, скарыстаўшыся нашэсцем Нагайскай Арды на Крымскае ханства, напаў на Ачакаў і Перакоп на чале казакоў. Гэтае прывяло да помсты з боку турак і татараў, якія прыйшлі ў Рагацін, а ў наступным годзе дайшлі да Буга і Сяна.

27 студзеня 1527 года разам з вялікім гетманам літоўскім Канстанцінам Астрожскім і гетманам польным літоўскім Андрэем Неміровічам здабыў вялікую перамогу над татарамі ў бітве пры Альшаніцы. У лістападзе 1528 года атакаваў Ачакаў і Белгарад-Днястроўскі. Захапіў больш за 30 000 быдла і 500 коняў. У 1531 годзе перажыў аблогу татарамі Чаркасаў.

Падчас літоўска-маскоўскай вайны 1534—1537 гадоў, пры дапамозе татараў, спустошыў Севершчыну, вынішчыў 3000 маскоўскіх салдат і забраў вялікую колькасць жывёлы.

Сям’я

Сястра Яўстаха, Мілохна, выйшла замуж за Андрэя Неміровіча, кіеўскага ваяводу, літоўскага польнага гетмана. Іх дачка Багдана Неміровіч стала адзінай спадчынніцай Яўстаха Дашкевіча.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1534—1537 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў Оўручы
Катэгорыя·Памерлі ў 1536 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оўручы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1470 годзе
Катэгорыя·Гетманы Украіны
Катэгорыя·Запарожскія казакі
Катэгорыя·Старосты чаркаскія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты крычаўскія
Катэгорыя·Старосты чачэрскія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў
Катэгорыя·Старосты канеўскія