wd wp Пошук:

Альшаніцкая бітва

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бітва на рацэ Альшаніцы, 1150.

Альшаніцкая бітва 1527. Адбылася паміж войскамі ВКЛ і крымскіх татар каля ракі Альшаніцы (прыток Дняпра), за 30 км на паўднёвы усход ад Кіева 27 студзеня. Са снежня 1526 года татары шматлікімі набегамі на польскія, паўднёва-беларускія і літоўскія землі прычынялі вялікія страты. 7000 коннікаў ВКЛ на чале з вялікім гетманам К. Астрожскім і палявым гетманам Я. Радзівіллам, а таксама войскі князёў Юрыя Сямёнавіча Слуцкага, Андрэя Неміровіча, Івана і Аляксандра Вішнявецкіх і іншыя дагналі татар (24000 чалавек на чале з царэвічам Малаем) на рацэ Альшаніцы, разбілі іх і вызвалілі 80000 палонных, вярнулі нарабаваную маёмасць, Малай узяты ў палон, а потым забіты. Крымскае ханства спыніла значныя набегі на землі ВКЛ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·1527
Катэгорыя·Бітвы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Бітвы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя