Яўрэйская паліцыя (ням.: Jüdischer Ordnungsdienst) — найменне «Службы парадку», — органа для забеспячэння парадку, які ўтвараўся ў кожным яўрэйскім гета падчас нацысцкай акупацыі.
Ініцыятарам стварэння яўрэйскай паліцыі быў намеснік Адольфа Эйхмана гаўпштурмфюрар СС Алаіз Брунер (Alois Brunner). Ён пачынаў са стварэння яўрэйскай паліцыі Берліна, якая дапамагала дэпартаваць яўрэяў у гета і лагеры на Усходзе. Існавала ў 1939—1944. Фармальна падпарадкоўваліся юдэнратам — саветам яўрэяў, якія стаялі на чале адпаведных гета. Кіраўніком яўрэйскай паліцыі звычайна быў адзін з членаў юдэнрата.
Камплектаванне яўрэйскай паліцыі адбывалася пры ўдзеле немцаў і кіраўнікоў юдэнратаў. Звычайна яўрэйская паліцыя зброі не мела — членам паліцыі дазвалялася насіць гумовыя дубінкі. Аднак, некаторыя яўрэйскія паліцыянты былі ўзброены. Яўрэйскім паліцыянтам, якія выявілі сябе перад нямецкімі ўладамі з добрага боку, дазвалялася ўвесь час мець агнястрэльную зброю. Зброя таксама выдавалася на час правядзення акцый, для аховы важных аб’ектаў і начных дзяжурстваў. Кіраўнікі і камандзіры яўрэйскай паліцыі (звычайна гэта былі прадстаўнікі юданрата) мелі права на сталае нашэнне зброі (пісталета і ручных гранат)[1].
На чале паліцыі варшаўскага гета стаяў былы палкоўнік польскай паліцыі Юзаф Шэрынскі.
Функцыі яўрэйскай паліцыі можна падзяліць на тры тыпу:
Да першых двух тыпаў адносіліся збор кантрыбуцый, штрафаў і падаткаў, канфіскацыя маёмасці, збор на прымусовыя працы, удзел у аблавах і арыштах, этапаванне насельніцтва ў лагеры і да месцаў растрэлаў, сачэнне ўсярэдзіне гета, выяўленне партызанаў і падпольшчыкаў. Пры гэтым нярэдка члены яўрэйскай паліцыі самі былі падпольшчыкамі ці мелі сувязь з падполлем. Сярод яўрэйскіх паліцыянтаў было нямала агентаў гестапа.
Да трэцяга тыпу адносіцца падтрыманне парадку і чысціні ў грамадскіх месцах, барацьба са злачыннасцю.
Часам яўрэйскія паліцыянты бралі ўдзел у растрэлах. 27 кастрычніка 1942 года 7 членаў яўрэйскай паліцыі пад кіраўніцтвам начальніка Вільнюскага гета С. Дэслера ў Ашмянах удзельнічалі ў масавым забойстве 406 чалавек[2]. Яўрэйскія паліцыянты Вільнюскага гета суправаджалі калоны яўрэяў у Панеряй да месца масавых забойстваў. Таксама ў Вільнюскім гета ў 1942 годзе яўрэйскай паліцыяй было павешана 6 яўрэяў за крымінальныя злачынствы[3].
Нягледзячы на тое, што яўрэйская паліцыя актыўна дапамагала немцам у пераследзе іншых яўрэяў, у тым ліку ў іх адпраўцы ў канцлагеры, шматлікія яе члены ў канчатковым выніку падзялілі лёс іншых ахвяр Халакоста, але не ўсё. Частка былых членаў яўрэйскай паліцыі Вільнюса, Каўнаса і Шаўляя ўлетку 1944 года былі арыштаваны НКВД і асуджаны за калабарацыянізм з немцамі[4].
У адзін з апошніх дзён ліквідацыі Варшаўскага гета немцы арыштавалі спачатку ўсіх членаў сем’яў паліцаяў, а неўзабаве адправілі ў канцлагеры і іх саміх. Некаторыя былыя паліцаі ўдзельнічалі ў паўстання ў Варшаўскім гета. Таксама вядомыя факты ўдзелу яўрэйскай паліцыі ў руху супраціву ў Рыжскім гета.
Э. Бярковіч. Вера пасля Катастрофы: «…мы чулі пра ганебныя паводзіны некаторых яўрэйскіх паліцыянтаў у гета, пра нялюдскасць капа і асобных зняволеных. Сцвярджаюць, што часам яны пераўзыходзілі ў жорсткасці немцаў. Але хто можа дазволіць сабе такія параўнанні, не ведаючы жудасных умоў, у якія былі пастаўлены гэтыя людзі! Усякі, хто старанна вывучыць дакументы, адразу зразумее: нават у гета жыццё было настолькі дэгуманізаваным, што той, хто захаваў там рэшткі людскасці быў героем. А гета яшчэ раскоша ў параўнанні з лагерамі, пра якія адзін нямецкі службовец пісаў дамоў, што пекла Дантэ — толькі камедыя побач з імі.» |
У Варшаўскім гета яўрэйская паліцыя налічвала каля 2500 чалавек; у Лодзь да 1200 чалавек; у Львове да 500 чалавек; у Вільнюсе да 250 чалавек і т. д.[5]
Яўрэйская паліцыя ў канцлагеры Вестэрборк (Галандыя) у сваім супрацоўніцтве з нацыстамі адрознівалася жорсткасцю ў адносінах да зняволеных. Складалася з яўрэяў Галандыі і іншых еўрапейскіх краін. Члены «Ordnungsdienst» адказвалі за ахову блока пакаранняў і за падтрыманне агульнага парадку ў канцлагеры. «Ordnungsdienst» у канцлагеры Вестерборк налічвала 20 чалавек у сярэдзіне 1942 года, 182 чалавека ў красавіку 1943 і 67 у лютым 1944. Нашэнне знака «OD» уведзена загадам па лагеры № 27 ад 23 красавіка 1943.[6]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яўрэйская паліцыя
Steven Spielberg Film and Video Archive Архівавана 1 красавіка 2008.
Міхась Румер-Зараеў. Саюз з д’яблам. Агенты гестапа ў Варшаўскім гета.
Юдэнраты і яўрэйская паліцыя Архівавана 19 сакавіка 2012.
У павуцінні свастыкі: яўрэі-калабарацыяністы(недаступная спасылка)
Яўрэйскія паслугачы Гітлера Архівавана 8 сакавіка 2011.
Mark Paul. Patterns Of Cooperation, Collaboration And Betrayal Архівавана 28 студзеня 2015.