wd wp Пошук:

Яўген Уладзіміравіч Гляцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гляцэвіч. Яўген Уладзіміравіч Гляцэвіч (нар. 14 красавіка 1935, в. Кутузаўка, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1955 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1965 годзе — БПІ. У 19551959 гадах служыў у Ваенна-марскім флоце. У 19651969 гадах архітэктар у «БелНДІдзіпрасельбуд», у 19701971 гадах кіраўнік групы архітэктараў у праектным інстытуце «Белдзіпрахарчпрам», у 19711995 гадах галоўны архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела ў інстытуце «Белмясцпрампраект».

Член Саюза архітэктараў БССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Аўтавакзал у Чэрвені
Праектна-канструктарскі і тэхналагічны інстытут па Радыяльнай вуліцы

Аўтар шэрагу публікацый па архітэктурнай тэматыцы ў часопісах і газетах. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы шматлікіх праектаў будынкаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння, у т.л. урачэбны пункт у пас. Леніна Магілёўскай вобласці (1967), адміністрацыйны будынак у у калгасе «Прагрэс» Гродзенскай вобласці — адміністрацыйны будынак (1969); праектна-канструктарскі і тэхналагічны інстытут з вопытнай вытворчасцю (19751980); інжынерна-лабараторны і дызельны карпусы Мінскага маторнага завода (19741978); блок цэхаў з прахадной Мінскага трактарнага завода па вуліцы Радыяльнай (19741978); 6-ы аўтобусны парк у Мінску (1983); шматпавярховы гараж на 100 легкавых аўтамабіляў у Мінску (1985); вытворчая дарожна-будаўнічая база ў Брэсце (1978), аўтавакзалы ў гарадах Чэрвень (1984; у сааўтарстве з Б. Караваевым), Беразіно, Баранавічы, Кобрын (19841986) і Пінску (1985).

Узнагароды

Узнагароджаны граматамі ВДНГ і Саюза архітэктараў БССР.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
Катэгорыя·Архітэктары Кобрына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Беразіна
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары Чэрвеня
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 красавіка
Катэгорыя·Архітэктары Баранавічаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў