wd wp Пошук:

Мінскі маторны завод

Мінскі маторны завод (ММЗ) — беларускае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску дызельных рухавікоў.

Гісторыя

Рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску маторнага завода было прынята ў 1960 годзе, у гэтым жа годзе пачалося будаўніцтва завода. Першую прадукцыю Мінскі маторны завод пачаў выпускаць з 1963 года. Першапачаткова прадукцыя завода пастаўлялася на Мінскі трактарны завод, аднак ужо да 1975 года рухавікі сталі пастаўляцца ў Балгарыю, Пакістан і В’етнам. У 2000-ых гадах прадукцыя Мінскага маторнага завода стала масава пастаўляцца на Горкаўскі аўтамабільны завод. Так, ГАЗ выйшаў на другое месца пасля МТЗ па аб’ёмах спажывання матораў ММЗ[2].

У 2012 годзе адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі маторны завод» было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу „Мінскі маторны завод“». Так, на базе Мінскага маторнага завода быў створаны холдынг, дзе сам ММЗ быў галаўным прадпрыемствам з філіяламі ў Стоўбцах, Лідзе, Гомелі і Жыткавічах[3].

Дырэктары

Зноскі

  1. 1 2 http://www.minfin.gov.by/ru/securities_department/results/results_oao/
  2. Гісторыя ММЗ
  3. Агульная інфармацыя аб ММЗ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кампаніі, заснаваныя ў 1963 годзе
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кампаніі паводле алфавіта
Прадпрыемствы Мінска
Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
1963 год у Мінску