wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Фаміных

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фаміных.

Яўген Іванавіч Фаміных (24 снежня 1906 — 22 мая 1977) — савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант (з 27.06.1945), Герой Савецкага Саюза[1][2]. Камандаваў 25-м танкавым корпусам, які раззброіў і паланіў армію Уласава.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 снежня 1906 года на станцыі Койданава (Дзяржынск), Мінскай губерні ў сям’і рабочага. У 1914 годзе пераехаў на пастаяннае пражыванне ў Залатавуст. Пасля заканчэння паравознай школы, вучнем слесара паступіў у паравознае дэпо. З 1925 года — член ВКП(б)/КПСС. З 1926 года па лістапад 1928 года — сакратар мясцовага райкама ВЛКСМ.

На службе ў Чырвонай Арміі

У лістападзе 1928 года прызваны ў Чырвоную Армію. У 1929 годзе скончыў палкавую школу 11-га чыгуначнага палка. У верасні 1930 года звольнены ў запас.

У маі 1931 г. зноў прызваны на службу і накіраваны на вучобу ў Саратаўскую бранятанкавую школу. З лістапада 1935 года — слухач ВАМіМ РСЧА імя І. В. Сталіна(руск.) бел.. У маі 1941 года, пасля заканчэння вучобы, прызначаны камандзірам батальёна цяжкіх танкаў 45-га танкавага палка 23-й танкавай дывізіі ПрыбАВА.

Вялікая Айчынная вайна

Вайну сустрэў на Паўночна-Заходнім фронце, удзельнічаў у памежнай бітве ў Прыбалтыцы(руск.) бел..

У жніўні 1941 года прызначаны камандзірам цяжкіх танкаў 56-га танкавага палка 28-й танкавай дывізіі. У канцы жніўня цяжка захварэў і быў адпраўлены ў шпіталь на лячэнне. Са снежня 1941 — выкладчык тактыкі 2-га Харкаўскага танкавага вучылішча.

У красавіку 1942 года прызначаны старэйшым памочнікам начальніка аператыўнага аддзела 8-га танкавага корпуса. Быў паранены.

У кастрычніку таго ж года прызначаны начальнікам штаба 25-й танкавай брыгады. З лістапада 1942 года — камандзір 12-га асобнага гвардзейскага танкавага палка прарыву, з сакавіка 1943 года — начальнік штаба.

З ліпеня 1944 года — камандзір 29-га танкавага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі. Корпус асабліва вызначыўся ў танкавай бітве пад Прохараўкай(руск.) бел., Белгародска-Харкаўскай(руск.) бел., Кіраваградскай(руск.) бел., Корсунь-Шаўчэнкаўскай(руск.) бел., Уманска-Баташанскай(руск.) бел., Вільнюскай(руск.) бел., Мінскай і Каўнаскай(руск.) бел. наступальных аперацыях, пры вызваленні гарадоў: Кіраваграда, Звянігародка, Умань, Барысаў, Маладзечна, Вільнюс.

З 10 лістапада 1944 года і да канца вайны — камандзір 25-га танкавага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі. Пад камандаваннем Я. І. Фаміных корпус удзельнічаў у Сандамірска-Сілезскай(руск.) бел., Ніжня-Сілезскай(руск.) бел. і Берлінскай наступальных аперацыях, вызваленні гарадоў: Остраў, Фрайштадт(руск.) бел., Глогаў, Котбус, Любен(руск.) бел..

За ўмелае кіраўніцтва часцямі корпуса пры фарсіраванні ракі Одэр і ў наступе на берлінскім напрамку генерал-маёр Я. І. Фаміных быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

12 мая 1945 года, у раёне горада Прагі, часткамі 25-га танкавага корпуса генерал-маёра Я. І. Фаміных быў узяты ў палон генерал Уласаў.

Пасляваенны час

Магіла Фаміных на Ваганькаўскіх могілках Масквы

З ліпеня 1945 па студзень 1947 года камандаваў 25-й танкавай дывізіяй ЦГВ, у якую быў ператвораны 25-й танкавы корпус. 27 ліпеня 1945 года, Я. І. Фаміных прысвоена званне генерал-лейтэнант танкавых войскаў.

У снежні 1948 г. з залатым медалём скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава.

У студзені 1949 года прызначаны камандуючым БТіМВ ЗакВО. З сакавіка 1953 года — 1-й намеснік начальніка Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя І. В. Сталіна.

З лютага 1958 года — камандуючы 6-й гвардзейскай танкавай арміяй. З верасня 1960 года ў адстаўцы.

Памёр 22 мая 1977 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках(руск.) бел..

Узнагароды

Цікавыя факты

Памяць

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Фоминых Евгений Иванович.
  2. Механизированные корпуса РККА.

Спасылкі

Яўген Іванавіч Фаміных на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску