wd wp Пошук:

Руская вызваленчая армія

Руская вызваленчая армія, РВА — назва, якая гістарычна замацавалася за ўзброенымі сіламі Камітэта Вызвалення Народаў Расіі (КВНР), што ваявалі на боку Трэцяга рэйха супраць СССР, а таксама сукупнасць большасці рускіх антысавецкіх часцей і падраздзяленняў з рускіх калабарацыяністаў у складзе Вермахта ў 1943—1944 гг., які пераважна выкарыстоўваліся на ўзроўні асобных батальёнаў і ротаў[4], і сфарміраваных рознымі нямецкімі ваеннымі структурамі (штабам Войскаў СС і г.д.) падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Знакі адрознення Рускай вызваленчай арміі (нарукаўны знак) у розныя перыяды часу насілі каля 800.000 чалавек, але толькі трэцяя частка гэтай лічбы, як прызнавалася кіраўніцтвам РВА, рэальна належылі да іх руху.[5][6] Да 1944 года РВА не існавала ў якасці якога-небудзь пэўнага вайсковага фарміравання, а галоўным чынам выкарыстоўвалася нямецкімі ўладамі для прапаганды і прыцягнення добраахвотнікаў на службу. 1-я дывізія РВА была сфарміравана 23 лістапада 1944 года, крыху пазней былі створаны іншыя злучэнні, а напачатку 1945 года ў склад РВА былі ўключаны іншыя калабарацыянісцкія фарміраванні.

Армія фарміравалася гэтак жа як і, напрыклад, Паўночнакаўказскі Sonderverband Bergmann, Грузінскі легіён вермахта, — галоўным чынам, з савецкіх ваеннапалонных ці з ліку эмігрантаў. Неафіцыйна Рускую вызваленчую армію і яе членаў звалі «уласаўцамі», па прозвішчы іх кіраўніка, генерал-лейтэнанта Андрэя Уласава.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дэ-факта з 23 лістапада 1944 года
  2. Александров К. М. Русские солдаты Вермахта. Герои или предатели. — 2005. — С. 186.
  3. РУСКАЯ ВЫЗВАЛЕНЧАЯ АРМІЯ
  4. к. и. н. Александров, К. М. Вооруженные формирования Комитета освобождения народов России в 1944—1945 гг. — Санкт-Петербург, 2002. — 349 с.
  5. ЗАГАДОЧНАЯ АРМИЯ ГЕНЕРАЛА ВЛАСОВА Архівавана 14 сакавіка 2012.
  6. Великая Отечественная война — Статья 5. Наши соотечественники на службе у фашистской Германии Архівавана 29 чэрвеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Руская вызваленчая армія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі