wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Валадзько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валадзько. Яўген Іванавіч Валадзько (3 студзеня 1941, вёска Харэўшчына, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 26 верасня 1998, Мінск, пахаваны на Усходніх могілках) — беларускі дзяржаўны дзеяч, заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь, двойчы ўзнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік», ганаровы прафесар БелДУТа.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў вёсцы Харэўшчына Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту да 1965 года працаваў на Паўночнай чыгунцы ў Валагодскай вобласці. Працаваў дзяжурным па станцыі і старэйшым памочнікам начальніка станцыі Шэксна. Затым вярнуўся ў Беларусь, дзе стаў манеўровым дыспетчарам на станцыі Маладзечна.

Працаваў у Мінскім аддзяленні цягніковым дыспетчарам і дзяжурным па аддзяленні. Затым — ва Упраўленні чыгункі намеснікам начальніка службы руху. У 1984 годзе ўзначаліў Мінскае аддзяленне. У 1989 годзе ён быў абраны старшынёй Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

У сакавіку 1993 года быў прызначаны на пасаду начальніка Беларускай чыгункі.

У 1994 годзе прызначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. З 1994 па 1996 гады сумяшчаў пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і начальніка Беларускай чыгункі.

Памёр 26 верасня 1998 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Памяць

Электрацягнік ЭР9ТМ-801 названы імем Яўгена Валадзькі

Яго імем названы адна з вуліц Мінска, аршанскі галіновы тэхнікум, цеплавоз ТЭП70 Аршанскага лакаматыўнага дэпо і электрацягнік ЭР9ТМ маторвагоннага дэпо Мінск.

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Намеснікі міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Начальнікі Беларускай чыгункі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага каледжа БелДУТ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня