wd wp Пошук:

Яўгенія Самойлаўна Панамарова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панамарова. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аграновіч. Яўгенія Самойлаўна Панамарова (у дзявоцтве Аграновіч; нар. 3 сакавіка 1936, Харкаў) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат тэхнічных навук (1965)[1], доктар архітэктуры (1988), прафесар (1989)[2].

Прафесар Тышрынскага ўніверсітэта (1990, Латакія, Сірыя), прафесар Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта (1994, Беласток, Польшча), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1996). Член Беларускага саюза архітэктараў з 1963 г[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Самуіла Аляксандравіча Аграновіча (18991964), які паходзіў з Рэчыцы, і Наталлі Афанасьеўны Чарнабрывец (19131971) са Смілы, мела брата Міхаіла[3].

Скончыла ў 1959 годзе БПІ. У 19591962 гадах архітэктар інстытута «Белдзяржпраект»[2]. У 19621965 гадах аспірант БПІ, ЧВУТ (Прага). У 19652007 гадах выкладала ў БПІ.

Творчасць

Працуе ў галіне інтэр’ера, архітэктурнай каларыстыкі. Асноўныя работы: серыя будынкаў камбінатаў бытавога абслугоўвання (19601962, у сааўт.), тыпавы праект Б2-02-3 адзінаццацігадовай сярэдняй працоўнай політэхнічнай школы на 964 месцы (19611962, у сааўт.)[2], праекта аздаблення фасадаў дамоў серыі 1-464 і 1-335, альбомаў унутранага аздаблення кватэр дамоў серыі 1-464 і 1-335[1].

Кіраўнік (сумесна з А. А. Літвінавай) навуковай школы ў вобласці архітэктуры і дызайну «Архітэктура ўнутраных прастор, архітэктурная каларыстыка і каляровы дызайн»[1].

Навуковая дзейнасць

Выдадзена 4 навучальных дапаможнікі, 5 манаграфій, 1 слоўнік-даведнік, больш 200 артыкулаў і навукова-метадычных рэкамендацый[1]. У тым ліку «Інтэр’ер і абсталяванне грамадзянскіх будынкаў»; «Колер у інтэр’еры»; «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў»; «Наша кватэра» (у суаўтарстве з Н. Аладавай); «Архітэктурная каларыстыка» (у суаўтарстве з А. А. Літвінавай); «Інтэр’ер і прадметны дызайн жылых будынкаў» (у суаўтарстве, Н. Аладавай). Кіраўнік 5 дысертацыйных прац кандыдатаў архітэктуры.

Аўтар тыпавых праграм і тэкстаў лекцый па дысцыплінах: «Інтэр’ер і прадметны дызайн», «Комплекснае фарміраванне архітэктурнага асяроддзя», «Прыкладныя тэорыі ў архітэктуры», «Колеразнаўства і архітэктурная каларыстыка», «Кампазіцыя асяроддзевых сістэм». Лекцыі паводле даных дысцыплінам чыталіся ў БНТУ, БДТМІ, Еўрапейскім універсітэце, Беластоцкім тэхнічным універсітэце (Польшча), Тышрынскім універсітэце (Сірыя)[1].

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах; лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за кнігу «Архітэктурная каларыстыка» (у сааўт. з А. А. Літвінавай, 2003); медаль за кнігу «Колер у архітэктуры» на Міжнародным біенале па архітэктуры (Сафія, 1985); лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2002» — дыпламы за цыкл прац па інтэр’еры і за навучальны дапаможнік «Інтэр’ер грамадзянскіх будынкаў»[1].

Сям’я

Чацвёра дзяцей: Леў Аграновіч, Дані Аграновіч, Алена Ляванава, Аляксандра Панамарова. У шлюбе з Уладзімірам Панамаровым[3].

Бібіліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Агранович-Пономарева Евгения Самойловна
  2. 1 2 3 Панамарова Яўгенія Самойлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 1 2 АГРАНОВИЧ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Дактары архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў