wd wp Пошук:

Яснотка плямістая

Яснотка плямістая[3] (Lamium maculatum) — шматгадовая расліна сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Мае абмежаванае выкарыстанне як дэкаратыўная культура, часам вядзе сябе, як пустазелле.

Апісанне

Травяністая расліна вышынёй 20-80 см, з кароткімі падземнымі парасткамі. Усе надземныя часткі апушаныя. Сцеблы прамыя, у ніжняй частцы разгалінаваныя. Лісточкі на хвосціках, яйкападобнай або трохкутнай формы, пілаватыя па краі. Кветкі сабраны ў шматкветкавыя кольцы. Чашачка кветкі званочкавая, з трохкутнымі вострымі і досыць доўгімі зубцамі. Вяночак двухгубы, з кольцам валасінак у зеве, верхняя губа шлемападобнай формы, ніжняя — трохлопасцевая. Трубачка вяночка выгнутая, бакавыя лопасці ніжняй губы з шылаватым зубцом.

Экалогія і распаўсюджанне

Цвіце ў чэрвені-жніўні.

Арэал ахоплівае ўсе ўмераныя вобласці Еўропы, Заходнюю Азію (у прыватнасці, Турцыю, Сірыю) і Заходні Кітай. Ва Украіне расце ў лясах, у хмызняковых зарасніках амаль паўсюдна, акрамя паўднёвага стэпу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1763 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Яснотка
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны