wd wp Пошук:

Яраш Ян Мацкевіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацкевіч. Яраш Ян Мацкевіч (польск.: Jarosz Jan Mackiewicz; 13 снежня 1672 — да 1 лютага 1733) — дзеяч кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Са шляхецкага роду Мацкевічаў герба «Побуг»[1][2]. Сын Крыштафа Мацкевіча, мечніка смаленскага і стражніка новагародскага, і Тэафіліі з Цадроўскіх, дачкі падчашага новагародскага. Меў братоў Крыштафа, Грыгорыя і Аляксандра, з якімі падзяліў бацькаву спадчыну ў 1741 годзе[3].

У 1697 годзе ўдзельнічаў у элекцыі караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста ІІІ. З 1698 года паручнік харугвы паспалітага рушэння Менскага ваяводства, удзельнічаў у баявых дзеяннях шляхты ВКЛ супраць Сапегаў[1]. Быў вайсковым паслом да караля ў 1699 годзе, да шведаў у 1703, на Вялікую раду ў 1704, да гетмана вялікага ВКЛ кн. Міхаіла Вішнявецкага ў 1706, на з’езд новагародскі ў 1707, да гетмана вялікага літоўскага Агінскага, на сенатарскую раду ў 1707, да цара Пятра I у 1709, да кароннага гетмана Ссняўскага. да прымаса Шэмбека, на сойм Варшаўскі ў 1712, да князя Вейнсэфэлса і да гетмана польнага літоўскага Ленгофа ў 1715, да расійскіх генералаў Лівена і Шліпенбаха (1736)[3].

Менскі стражнік з 1700, падчашы з 1712; дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1700, 1708 і 1717. Кіраваў часткай «Нойбургскіх маёнткаў», з 1713 года адміністратар маёнтка Невель. У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў Мацкевіч заставаўся праціўнікам Сапегаў, у ранзе ротмістра камандаваў харугвай паспалітага рушэння Менскага ваяводства ў барацьбе супраць прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага. У 1710 годзе абраны паслом на Варшаўскую вальную раду Сандамірскай канфедэрацыі, што мела значэння сойма[1].

З 1717 года генеральны актар кальвінскіх збораў ВКЛ, прыняў энергічныя крокі супраць наступлення каталіцтва на пазіцыі пратэстанства. Адзін з арганізатараў генеральнага сінода 1719 у Гданьску, які аднавіў згоду паміж кальвіністамі і лютэранамі Рэчы Паспалітай, 19.6.1719 падпісаў у Кейданах акт аб злучэнні абодвух пратэстанцкіх канфесій. Удзельнічаў у генеральным з’ездзе дысідэнтаў у Гданьску[1].

Валодаў маёнткам Душчыцы каля Радашковіч у Менскім ваяводстве[1].

Сям’я

У шлюбе з Кацярынай са Шрэтэраў, дачкой кашталяна інфлянцкага Яна Шрэтэра, меў сына Грыгорыя. Апошні, стараста калачэўскі, узяў шлюб з Даротай са Сестранцэвічаў, дачкой стражніка старадубскага, меў сына Грыгорыя, надворнага саветніка, што атрымаў вывад у Магілёўскім намесніцтве і ажаніўся з Марыянай Воўк-Ланеўскай, дачкой старосты жамброўскага[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Яраш Ян Мацкевіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  2. Паводле С. А. Рыбчонака герб «Ястрабец»
  3. 1 2 3 114. Мацкевічы гербу «Ястрабец» // Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты / Склад. С.А. Рыбчонак; маст. А. Леўчык:. — Мінск: БелНДІДАС, 1997. — 161 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Падчашыі менскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1672 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Стражнікі менскія
Катэгорыя·Постаці вялікалітоўскага пратэстанцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Постаці кальвінізму