У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч.
Ян Э́двард Ванько́віч (польск.: Jan Edward Wańkowicz, руск.: Ян Эдвард Ванькович; 23 кастрычніка 1834[1], маёнтак Малая Сляпянка, Мінскі павет, цяпер Мінскі раён — 2 жніўня 1899, Кракаў) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Берасцейскім павеце[2]. Сын Валянціна Ваньковіча[2].
Сын Валянціна Ваньковіча і Анэлі з Растоцкіх. Па смерці бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак Малая Сляпянка.
Скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу (1860), працаваў ляснічым у Екацярынаслаўскай губерні, потым надляснічым у Белавежы[2].
З 1861 года ў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі[2].
Браў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў: змагаўся ў аддзеле Стасякевіча, ад мая ўзначаліў гэты аддзел. Пасля дзейнічаў на Падляшшы, узначальваў берасцейскі і кобрынскі паўстанцкія аддзелы. Удзельнічаў таксама ў паходзе генерала Юзафа Высоцкага(руск.) бел..
Па паразе аддзелу пераехаў з дапамогай Э. Ажэшкі ў Галіччыну[2], касір Галіцыйскага банка(польск.) бел..
За ўдзел у паўстанні маёнтак Малая Сляпянка быў канфіскаваны царскімі ўладамі. Ян Эдвард быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі, але здолеў уцячы і да 1869 перабываў на эміграцыі[2][2][3]. Вярнуўся ў Кракаў, дзе і памёр.
Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве[4].
Быў жанаты са Станіславай Ясклоўскай.