wd wp Пошук:

Ян Эдвард Ваньковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч.

Ян Э́двард Ванько́віч (польск.: Jan Edward Wańkowicz, руск.: Ян Эдвард Ванькович; 23 кастрычніка 1834[1], маёнтак Малая Сляпянка, Мінскі павет, цяпер Мінскі раён — 2 жніўня 1899, Кракаў) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Берасцейскім павеце[2]. Сын Валянціна Ваньковіча[2].

Біяграфія

Ян Эдвард Ваньковіч у 1863 годзе

Сын Валянціна Ваньковіча і Анэлі з Растоцкіх. Па смерці бацькі атрымаў у спадчыну маёнтак Малая Сляпянка.

Скончыў Лясны інстытут у Пецярбургу (1860), працаваў ляснічым у Екацярынаслаўскай губерні, потым надляснічым у Белавежы[2].

З 1861 года ў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі[2].

Браў удзел у паўстанні 1863—1864 гадоў: змагаўся ў аддзеле Стасякевіча, ад мая ўзначаліў гэты аддзел. Пасля дзейнічаў на Падляшшы, узначальваў берасцейскі і кобрынскі паўстанцкія аддзелы. Удзельнічаў таксама ў паходзе генерала Юзафа Высоцкага(руск.) бел..

Па паразе аддзелу пераехаў з дапамогай Э. Ажэшкі ў Галіччыну[2], касір Галіцыйскага банка(польск.) бел..

За ўдзел у паўстанні маёнтак Малая Сляпянка быў канфіскаваны царскімі ўладамі. Ян Эдвард быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі, але здолеў уцячы і да 1869 перабываў на эміграцыі[2][2][3]. Вярнуўся ў Кракаў, дзе і памёр.

Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве[4].

Быў жанаты са Станіславай Ясклоўскай.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Ванькович Ян Валентиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 101. — 737 с.
  2. Wańkowicz — uczestnicy Powstania Styczniowego 1863 o tym nazwisku(польск.) . Dynamiczny Herbarz Rodzin Polskich. Праверана 13 студзеня 2013.
  3. Архіўная копія(польск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2019. Праверана 14 студзеня 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Ваньковічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1899 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула