wd wp Пошук:

Ян Аляксандравіч Цігараў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ян Цігараў (нар. 10 сакавіка 1984, Усурыйск, Прыморскі край, СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2005—2014).

Клубная кар’ера

«Дынама»

Цігараў пачаў займацца футболам у ДЮСШ горада Жодзіна. У 2001 годзе выступаў за мінскае «Дынама-2». За асноўную каманду «Дынама» гуляў з 2002 па 2006 гады. За гэты час выйграў з мінскім клубам залатыя медалі чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў уладальнікам Кубка краіны, усяго згуляў за клуб 142 матчы ў розных турнірах.

«Металург»

У 2007 годзе перайшоў у запарожскі «Металург», за які згуляў больш за 100 матчаў. Адзіны гол за клуб забіў 2 жніўня 2009 года ў браму «Ільічоўца». У пачатку 2011 года ў СМІ з’явілася інфармацыя аб цікавасці да футбаліста маскоўскага «Дынама»[3] і нямецкага «Гановера»[4].

«Том»

2 сакавіка 2011 года футбольны клуб «Том» дасягнуў прынцыповай дамоўленасці аб пераходзе футбаліста, і на наступны дзень Цігараў падпісаў кантракт з томскім клубам тэрмінам на 2,5 гады. Сума трансферу склала 300 тысяч еўра. Дэбют футбаліста ў чэмпіянаце Расіі адбыўся 14 сакавіка 2011 года, калі «Том» на выездзе саступіла ніжагародскай «Волзе» з лікам 0:2. На старце чэмпіянату Расіі 2011/12 стаў найлепшым футбалістам лігі па колькасці выйграных адзінаборстваў і ўдалых адбораў мяча[5], аднак у матчы 12 тура з маскоўскім «Лакаматывам» атрымаў сур’ёзную траўму: абследаванне выявіла разрыў унутранага меніска, пярэдняй крыжападобнай і бакавой звязак правага каленнага сустава. Такім чынам, футбаліст выбыў са строю як мінімум на паўгода[6].

«Лакаматыў»

29 снежня 2011 года на правах свабоднага агента заключыў кантракт з маскоўскім «Лакаматывам» тэрмінам на 3,5 гады. У «Лакаматыве» гуляў нерэгулярна, часцяком выбываў з-за траўм. Сезон 2014/15 прапусціў амаль поўнасцю, бліжэй да заканчэння сезона аднавіўся ад траўмы, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У выніку, улетку 2015 года па заканчэнні кантракта кіраўніцтва маскоўскага клуба вырашыла яго не падаўжаць.

Вяртанне ў «Дынама»

Пасля зыходу з «Лакаматыва» некаторы час трэніраваўся з «Мінскам»[7], з галоўным трэнерам якога Андрэем Пышнікам працаваў у маладым узросце ў «Дынама». 22 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[8]. З-за траўм і працяглага часу вяртання кандыцый рэдка з’яўляўся ў складзе дынамаўцаў у сезоне 2015. У пачатку сезона 2016 вярнуўся на поле, але ў красавіку зноў атрымаў пашкоджанне. 10 чэрвеня Цігараў па пагадненні бакоў за месяц да заканчэння кантракта пакінуў «Дынама»[9] і неўзабаве прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[10].

Міжнародная кар’ера

З 2004 па 2006 гады гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У галоўнай зборнай краіны дэбютаваў 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі. 15 кастрычніка 2013 года забіў адзіны гол за зборную, калі ўдарам здалёк паразіў браму зборнай Японіі ў таварыскім матчы, тым самым прынёс беларусам перамогу з лікам 1:0.

Дасягненні

Зноскі

  1. Yan Tsiharaw // FBref.com
  2. YAN TIGOREV // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Московское «Динамо» проявляет интерес к Тигореву Архівавана 1 сакавіка 2011.. championat.ru
  4. Белорус Тигорев может продолжить карьеру в «Ганновере-96» Архівавана 1 красавіка 2011.. championat.ru
  5. Чемпионат России-2011/2012: лучшие по голам, передачам, обводкам, отборам и сэйвам после десятого тура. sports.ru
  6. Ян Тигорев выбыл из строя на длительный срок. pressball.by
  7. Путило и Тигорев тренируются с «Минском». by.tribuna.com
  8. Ян Тигорев стал игроком минского «Динамо». football.by
  9. Ян Тигорев покинул минское “Динамо”. football.by
  10. Тигорев завершил карьеру. by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі БАТЭ (пляжны футбол)
Катэгорыя·Ігракі ў пляжны футбол Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усурыйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных