wd wp Пошук:

Януш Аляксандр Сангушка

Януш Аляксандр Сангушка (5 мая 1712, Любартаў — 13 верасня 1775, Дубна) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (17351750), маршалак надворны літоўскі (17501760). VII і апошні ардынат астрожскі.

Біяграфія

Невядомы мастак, XVIII ст.

З княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар’яны з Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзафа і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на соймы. Кавалер Ордэна Белага Арла (узнагароджаны 11 жніўня 1736 у Дрэздэне).

Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстанцінаве.

Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф, дачкой Станіслава Эрнэста Дэнгафа, быў бяздзетным. З прычыны адсутнасці нашчадкаў і магчымасці па яго смерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астрожскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі Чартарыйскіх. Сам Януш Аляксандр Сангушка захаваў за сабой права пажыццёвага карыстання гэтай маёмасцю.

Большую частку жыцця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасць гультая і валацугі.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Janusz Aleksander Sanguszko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка, Н. М. Сіняк i інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1775 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Сангушкі
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскай правінцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскай правінцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі ў Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Мечнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сангушкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1712 годзе