wd wp Пошук:

Станіслаў Эрнэст Дэнгаф

Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (каля 1673, Касцежына Паморскага ваяводства — 16 верасня 1744, Гданьск) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі1697), гетман польны літоўскі1709), мечнік вялікі каронны (17041721), ваявода полацкі1721).

Меў маёнткі ў Сандамірскім ваяводстве, палацы ў Гданьску і Варшаве, трымаў шматлікія староствы, у тым ліку Мазырскае.

Біяграфія

Герб «Дзік» Станіслава Эрнэста Дэнгафа
С. Э. Дэнгаф, XVIII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Уладзіслава і Канстанцыі са Слушкаў. Навучаўся ў піярскім калегіюме ў Варшаве, падарожнічаў па Германіі і Францыі.

Удзельнічаў у абранні каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага (1697), спрыяў яму ў барацьбе са Станіславам Ляшчынскім. У 17021717 маршалак Сандамірскай канфедэрацыі, якая падтрымлівала Аўгуста Моцнага. Браў удзел у бітвах са шведамі пад Варшавай (31 ліпеня 1705) і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад Калішам (29 кастрычніка 1706). Захаваў вернасць Аўгусту Моцнаму па ягоным адрачэнні ад стальца і выезду з краіны.

Па вяртанні Аўгуста Моцнага атрымаў прызначэнне на пасаду гетмана польнага літоўскага. Недастатковая, на думку С. Э. Дэнгафа, ацэнка ягоных заслугаў прывяла да пагаршэння адносінаў з каралём і вялікім князем, але ён працягваў служыць Аўгусту Моцнаму, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Па скасаванні ў 1717 Сандамірскай канфедэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўгуста Моцнага, скіраванай на змяншэнне войска Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў на бок сваіх былых супраціўнікаў. У апазіцыі каралю і вялікаму князю да 1721, каб супрацьдзейнічаць яму, дапамагаў зрываць соймы.

У першым шлюбе з Янай Дэнгаф меў дачку Канстанцыю, другі шлюб з Марыяй Соф’яй Сяняўскай быў бяздзетным.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Дэнгафы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Лоўчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Гетманы польныя літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Гданьску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1679 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Ваяводы полацкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паморскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1728 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты мазырскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чэнстахове
Катэгорыя·Мечнікі вялікія каронныя
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня