wd wp Пошук:

Янка Хвораст

Я́нка (Іван Ма́ркавіч) Хво́раст (24 лютага (11 лютага) 1902, в. Кацёлкі, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці — 1 ліпеня 1983) — беларускі танцоўшчык, балетмайстар, збіральнік беларускага харэаграфічнага фальклору. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977). Стрыечны брат Рыгора Шырмы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кацёлкі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (Расійская імперыя). яго маці, Захвея Васільеўна (у дзявоцтве Шырма, 1875 - 1944)[1], паспрыяла росту таленту Рыгора Шырмы, які пачаў запісваць народныя песні менавіта ад сваёй цёткі па бацьку.

Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходскім вучылішчы ў роднай вёсцы, дзе закончыў тры класы. У 1923 паступіў у чацвёрты клас гімназіі імя А. Міцкевіча ў Пружанах, дзе зблізіўся са старэйшым стрыечным братам Р. Шырмам, які пачынаў у Пружанах сваю культурніцкую працу. У 1926 Шырма пераязджае ў Вільню, следам за ім едзе Янка Хвораст. З 1926 ён працягваў вучобу ў Віленскай беларускай гімназіі, дзе ўдзельнічаў у гуртках, тэатральных пастаноўках, спяваў у хоры пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы і распачаў творчую дзейнасць як саліст танцавальнай групы хору славянскай песні (1928). У 1929 паступіў на філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, дзе быў адным з кіраўнікоў музычна-драматычнай секцыі Беларускага студэнцкага саюза[2], браў актыўны ўдзел у дзейнасці Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Адначасова вучыўся ў прыватнай школе балетнага майстэрства. У 1935 годзе, атрымаўшы дыплом магістра філасофіі, цягам трох гадоў не мог уладкавацца на працу з-за свайго беларускага паходжання, праваслаўнага веравызнання і спачування адраджэнцкаму руху[3]. Толькі ў 1938 уладкаваўся на працу настаўнікам польскай і лацінскай моў, псіхалогіі і логікі ў Вілейскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з’яўляўся кіраўніком і салістам харэаграфічнай групы Беларускага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы (1940-я—1951), з якім гастраліраваў па Уралу, Сібіры, Сярэдняй Азіі. Пад канец 1943 года калектыў вярнуўся ў Беларусь, выступаў на заводах, фабрыках, шпіталях, у партызанскіх атрадах і на перадавой. За час працы з ансамблем Янка Хвораст распрацаваў і паставіў больш за 60 танцаў, танцавальных кампазіцый, мініяцюр.

у 1953—1960 — саліст балета Беларускай філармоніі, аб’ехаў з гастролямі шматлікія гарады Савецкага Саюза. Акрамя таго, займаўся пастаноўкамі народных танцаў для калектыву.

У 1960—1978 пэўны час працаваў выкладчыкам у Мінскім харэаграфічным вучылішчы, кансультантам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, аказваў дапамогу самадзейным харэаграфічным калектывам (сярод якіх смаргонскі народны ансамбль песні і танца імя Агінскага[4], наваградскі народны ансамбль песні і танца «Свіцязь», ваўкавыская «Маладосць», дзятлаўскі «Лянок», лідская «Лідчанка» і інш.[3]).

З 1978 года на пенсіі. Памёр у 1983.

Дзейнасць

Любоў да народных спеваў і танцаў яшчэ ў дзяцінстве пераняў ад сваёй маці Захвеі Васілеўны, якая была вядомай на ўсё ваколле спявачкай, глыбокім знаўцам народнай песні.

Дзякуючы глыбокаму веданню беларускага танцавальнага фальклору, беражліваму стаўленню да яго нацыянальна-спецыфічных асаблівасцей зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускага народна-сцэнічнага танца. Стварыў сцэнічныя варыянты беларускіх танцаў «Таўкачыкі», «Мікіта», «Падушачка», «Козачка», кадрыляў «Котчынская», «Беларуская». Вялікая заслуга Івана Хвораста ў адраджэнні беларускіх карагодаў (танкоў) «Пойдзем, пойдзем лугам», «Дзявочы», «Лірычны», «Вішанька» і інш.

Запісаў і паставіў дзясяткі народных танцаў, якія часткова ўвайшлі ў зборнікі «Беларускія танцы» (1974, 1977), «Танцы Янкі Хвораста» (1991).

Яму належаць таксама харэаграфічныя кампазіцыі «Паланэз Агінскага» і «Світанак над Свіцяззю».

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Хвораст Захвея Васільеўна / в. Кацёлкі, Пружанскі раён
  2. Мастыка А.. 3.2. БСС пасля разгрому Грамады. Культурная і грамадская дзейнасць у зо-х гг. (нявызн.). Старонка №1 горада Ліды і Лідскага павета. Праверана 10 лютага 2012.
  3. 1 2 Аляксей Вайткун.. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 10 жніўня 2012.
  4. Тацяна Команава. «Дзе расцеш душой» // Культура. — 5-11 верасня 2009. — № 36, 904.
  5. Туронак Ю. Аўтары і выдаўцы // Беларуская кніга пад нямецкім кантролем, 1939—1944. — Мн., 2002. — С. 20. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»).
  6. 1 2 Запрос: a001=“BY-SEK-119818”(руск.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 10 лютага 2012.
  7. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 10 жніўня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Балетмайстры Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Зняволеныя Лукішскай турмы
Катэгорыя·Танцоўшчыкі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта