wd wp Пошук:

Таўкачыкі

Таўка́чыкі, таўкачы, танцоркі (Empididae) — сямейства ў атрадзе двухкрылых насякомых (Diptera), якое адносіцца да падатраду кароткавусых (Brachycera). Да гэтага таксону па ўсім свеце належаць каля 2500 відаў.

Апісанне

Дробныя двухкрылыя. Цела (даўжыня 8—15 см) слабаапушанае, пераважна цьмянаафарбаванае, галава невялікая, з іголкападобным хабатком, мае круглую форму, прычым у самцоў часта сустракаюцца павялічаныя вочы. Хабаток у некаторых відаў надзвычай доўгі і служыць, як у камароў, для пратыкання і высмоктвання здабычы. Ногі доўгія, тонкія. Крылы празрыстыя.

Пашырэнне

На Беларусі найбольш адзначаюцца на кустах, кветках, дрэвах, па берагах рэк таўкачык вялікі (Empis tesselata) і таўкачык лінднеры (Empis lindneri). Лічынкі жывуць у глебе, пад апалым лісцем, радзей на дне рэк і ручаёў.

Асаблівасці біялогіі

Дарослыя і лічынкі — драпежнікі. Знішчаюць мошак, камароў і іншых дробных насякомых-крывасмокаў. Дадатковы корм — нектар кветак.

Развіццё з поўным ператварэннем.

У перыяд размнажэння ў некаторых відаў адзначаецца раенне, шлюбныя «танцы», насякомыя збіраюцца ў паветры вялікімі масамі — «таўкуць мак» (адсюль назва). Самцы ў гэты час робяць шаўкавістыя «балоны», унутры якіх ляжаць мёртвыя дробныя мухі, камары. Перад спароўваннем самец аддае здабычу самцы і выратоўвае сваё жыццё (агрэсіўныя самкі нярздка з’ядаюць самцоў пасля капуляцыі).

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Таўкачыкі
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта