wd wp Пошук:

Якаўскае

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Возера Янаўскае.

Я́каўскае, Янаўскае — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 26 км на поўнач ад Полацка ля мяжы з Расонскім раёнам.

Плошча паверхні возера 1,68 км². Даўжыня 1,68 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 12,04 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,8 м, сярэдняя каля 3,9 м. Плошча вадазбору 44,5 км.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы катлавіны ў паўночнай частцы возера вышынёй 3—5 метраў, на поўначы і захадзе 10—12 метраў. Берагавая лінія моцна звілістая, утварае вялікую колькасць заліваў і мысоў. Берагі нізкія, пясчаныя. На захадзе і ўсходзе месцамі забалочаная пойма шырынёй да 60 м. Падводная частка катлавіны складанай будовы. Глыбіні паблізу берага адразу павялічваюцца да 4 м. У паўночнай частцы возера востраў плошчай 0,01 км². Дно каля берагоў да глыбіні 3—4 м пясчанае і пясчана-ілістае. У сярэдняй частцы дно возера выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і рака Звёрынка, у паўночна-заходняй частцы выцякае ручай у возера Мяшчэцкае. Да глыбіні 1,3 м возера зарастае хвашчом, гарлачыкамі, рдзестамі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 5—30 метраў ад берага.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь, гусцяра і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Рудня, Якаўцы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Дрысы
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара