wd wp Пошук:

Язэп Станіслававіч Башко

Язэп Башко (руск.: Иосиф Башко; лат.: Jāzeps (Jezups) Baško; 27 снежня 1888, в. Кастырэ Ясмуйжскай воласці Дзвінскага павета Віцебскай губерні, цяпер Рушонская воласць Рыебіньскага краю Латвіі — 31 мая 1946) — расійскі, савецкі і латвійскі ваенны дзеяч беларускага паходжання. Лётчык. Палкоўнік РІА і генерал латвійскай арміі. Камандзір бамбардзіроўшчыка ЭПК (эскадры паветраных караблёў) «Ілля Мурамец-Кіеўскі». Камандзір «Чырвонай ЭПК». Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Латвіі[1]. Запісаны ў Залатую кнігу лепшых лётчыкаў. Аўтар першых кніг па авіяцыі на латышскай мове.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і беларускіх сялян-каталікоў. Скончыў Мікалаеўскае інжынернае вучылішча і Афіцэрскую паветраплавальную школу. У кастрычніку 1914 года быў накіраваны ў ЭПК «Ілля Мурамец», дзе служыў ад памочніка камандзіра карабля да камандзіра баявога атрада. За час службы ў РІА атрымаў званне палкоўніка.

З 1916 г. штабс-капітан Я. С. Башко камандуе 3-м баявым атрадам Эскадры «Мураўцаў» на Заходнім фронце у складзе 4-х «ІМ» з прыдадзенай супрацьпаветраная артылерыйскай батарэяй і самалётамі прыкрыцця С-16. Месцам базіравання было выбрана Станькава (маёнтак графа Чапскага) ля Менска[2] (цяпер, часткова, тэрыторыя 977-й артылерыйскай базы ўзбраення УС РБ). У студзені 1917 г., кіруючы паветраным караблём «Ілля Мурамец» ўстанавіў сусветны рэкорд, падняўшыся на вышыню 5200 метраў.[3] Пад’ём быў спынены з-за вострага кіслароднага галадання экіпажа.

У студзені 1918 г. агульным сходам чыноў быў абраны начальнікам баявога атрада «ІМ». У выніку адступлення бальшавіцкіх войск Я. С. Башко 21.02.1918 на ІМ-«Кіеўскі» паспрабаваў пераляцець (куды?), але праз адмову авіяцыйнай тэхнікі здзейсніў пасадку ля Бабруйска і застаўся ў корпусе Доўбар-Мусніцкага ў Бабруйску ў складзе польскага авіяцыйнага аддзела, якім камандаваў Пётр Абакановіч. У выніку нямецкага ўльтыматыму па разбраенні польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага 23.05.1918 на ІМ-«Кіеўскі» здзейсніў няўдалы пералёт у Мурманск, аварыйна сеўшы ў Смаленскай губерні, дзе быў арыштаваны ЧК, але праз месяц вызвалены. Служыў у савецкай авіяцыі, камандзір «Чырвонай ЭПК».

У 1921 г. вярнуўся ў Латвію, служыў у латвійскай авіяцыі, узначаліўшы яе рэфармаванне і развіццё. У 1925 г. у складзе латышскай дэлегацыі у Літве сустракаўся з камандуючым вайсковай авіяцыяй Літвы В. В. Краўцэвічам[4] — таксама беларусам па паходжанні. З 1938 г. — Начальнік усёй авіяцыі Латвіі (у тым ліку і цывільнай). 10.05.1940 стаў генералам. Пасля прыходу савецкіх войскаў звольнены са службы ў гэтым жа годзе «па хваробе».

У час акупацыі адмовіўся ад супрацоўніцтва з немцамі і з’ехаў у сваю вёску Кастырэ. У 1943 годзе з-за шматлікіх раненняў і траўмаў, атрыманых у авіяцыйных аварыях, часткова страціў зрок. Памёр 31.05.1946. Пахаваны на могілках Kiriki.

Па ўспамінах нявесткі, Валянціны Башко,[5] Я. С. Башко «часта прыгадваў беларускія мясціны, над якімі лятаў. Часта скідваў над хутарамі ласункі беларускім дзецям». Размаўляў з латгальскім акцэнтам. Меў за талісман зашмальцаваную лётную куртку і сабаку Лізу, якую заўсёды браў у палёт.

Узнагароды

У Расійскай Імператарскай Арміі:

У Латвійскай арміі:

Публікацыі

Я. С. Башко аўтар мемуараў пра 1-ю сусветную вайну, якія былі выдадзены ў Латвіі ў 1939 годзе пад назвай «Над зямлёй ворага».

У выданнях «Latvijas Kareivis», «Spārnotā Latvija», «Aizsargs», а таксама.

Зноскі

  1. Latvijas Kara aviācijas vēsture no 1919. gada līdz 1940.gadam Архівавана 14 красавіка 2012.
  2. З.Вайцэховіч. Гістарычны альбом «Лётніцтва», 2009
  3. http://retroplan.ru/encyclopaedia.html?sobi2Task=sobi2Details&sobi2Id=317
  4. http://wap.aviaww1.forum24.ru/?1-15-0-00000013-000-0-0
  5. фильм ОНТ — Первая мировая. Авиаторы

Літаратура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя ў Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Артыкулы да фарматавання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзвінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускія лётчыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лётчыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа