wd wp Пошук:

Ягор Усеваладавіч Філіпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філіпенка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Філіпенка (нар. 10 красавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2017).

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Змена», у маладосці апынуўся ў структуры барысаўскага БАТЭ. З 2005 года стаў выступаць за дубль, а ў 2007 годзе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан.

У кастрычніку 2007 года перайшоў у маскоўскі «Спартак». У сезоне 2008 правёў у чэмпіянаце 11 матчаў. У першай палове 2009 года знаходзіўся ў арэндзе ў «Тамі» (дзе амаль не гуляў з-за траўмы). Другую палову 2009 года правёў у складзе «Спартака», а ў сезоне 2010 выступаў у «Сібіры», дзе галоўным трэнерам быў былы настаўнік БАТЭ Ігар Крывушэнка.

У лютым 2011 года вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан, і пасля заканчэння тэрміну арэнды ў лютым 2012 года быў выкуплены барысаўскім клубам. У ліпені-жніўні 2012 года, красавіку-маі 2013 года і кастрычніку-лістападзе 2014 года не гуляў з-за траўм, але потым вяртаўся на пазіцыю асноўнага цэнтральнага абаронцы. Па выніках сезонаў 2013 і 2014 прызнаваўся найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з клубам іспанскай Ла Лігі «Малага» на 2,5 гады[3][4]. Дэбютаваў за «Малагу» 14 студзеня 2015 года ў адказным матчы 1/8 фінала Кубка Іспаніі супраць «Левантэ». Дэбют атрымаўся няўдалым — пасля выхаду Філіпенкі каманда прапусціла 3 галы, але ўсё роўна выйшла ў чвэрцьфінал. Пасля Ягор ужо не з’яўляўся на полі, а неўзабаве ўвогуле перастаў трапляць у заяўку на матчы. У сезоне 2015/16 зноў стаў трапляць у заяўку, а 6 снежня 2015 года дэбютаваў у Ла Лізе ў матчы з «Атлетыкам» (0:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. У андалузскім клубе стаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасці апорнага паўабаронцы.

14 чэрвеня 2016 года перайшоў у «Макабі» з Тэль-Авіва, з якім падпісаў двухгадовы кантракт[5]. У сезоне 2016/17 па чарзе гуляў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных, а ў сезоне 2017/18 страціў месца ў аснове, і пасля 14 верасня 2017 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы Лігі Еўропы супраць пражскай «Славіі» (0:1), да канца года не з’яўляўся на полі. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду іншаму ізраільскаму клубу, «Ашдоду»[6], дзе стаў іграком асновы.

У чэрвені 2018 года зноў стаў іграком барысаўскага БАТЭ[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2021 года было абвешчана, што Філіпенка пакідае БАТЭ[8]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[9], якому ў сезоне 2021 дапамог стаць чэмпіёнам Беларусі. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Шахцёр»[10] і хутка быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка екацярынбургскага «Урала»[11].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. У матчы супраць Чэхіі за трэцяе месца забіў гол на 88-й хвіліне, які прынёс беларусам перамогу 1:0 і разам з ёй пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012.

Яшчэ 12 верасня 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Славеніі. Пасля 2008 года перастаў выклікацца ў галоўную каманду, вярнуўся ў склад зборнай улетку 2011 года.

У жніўні 2019 года, пасля амаль двух гадоў без удзелу ў зборнай, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай камандзе.

Дасягненні

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Зноскі

  1. Egor Filipenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Egor Filipenko // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Егор Филипенко заключил с “Малагой” контракт на два с половиной года
  4. “Малага” официально объявила о подписании Егора Филипенко
  5. Егор Филипенко подписал 2-летний контракт с вице-чемпионом Израиля
  6. “Маккаби” отдал Филипенко в аренду “Ашдоду”
  7. Егор Филипенко подписал контракт с БАТЭ
  8. БАТЭ объявил об уходе Филипенко
  9. Егор Филипенко стал игроком “Шахтера”
  10. Егор Филипенко покинул “Шахтер” и продолжит карьеру в “Урале” Гончаренко
  11. Официально: Егор Филипенко заключил контракт с “Уралом”
  12. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Малага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Сібір Новасібірск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Макабі Тэль-Авіў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашдод
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта