«Макабі» (іўр.: מועדון כדורגל מכבי תל אביב) — ізраільскі футбольны клуб з горада Тэль-Авіў, частка спартыўнага таварыства «Макабі Тэль-Авіў». З’яўляецца найстарэйшым і самым тытулаваным клубам у гісторыі ізраільскага футбола. Заснаваны ў 1906 годзе, клуб дваццаць шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, дваццаць тры разы — уладальнікам Кубка Ізраіля, двойчы уладальнікам Кубка Азіі і шэсць разоў — уладальнікам Кубка Тота. Клуб сем разоў рабіў «залаты дубль».
«Макабі» Тэль-Авіў — адзіная каманда ў Ізраілі, якая ніколі не гуляла ў ніжэйшай лізе. Таксама «Макабі» з’яўляецца адной з нешматлікіх каманд Ізраіля, якой удалося выйсці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў УЕФА — гэта здарылася ў сезоне 2004/05, калі каманда заняла 4-е месца ў групе, толькі па розніцы мячоў саступіўшы «Аяксу». Хатнія матчы каманда праводзіць на пятнаццацітысячная арэне «Блумфілд».
Кубак Тота: