wd wp Пошук:

Юрый Лугвенавіч

Юрый Лугвенавіч (Сямёнавіч; пазней 1394 да 1399 — пазней 1445) — удзельны князь мсціслаўскі (1431—1442, 1445—1460), князь наўгародскі (1432—1440), родапачынальнік княжацкага роду Мсціслаўскіх.

Біяграфія

Паходжанне

Юрый нарадзіўся паміж 1394—1399 гадамі. Сын мсціслаўскага князя Лугвена (Сямёна) ад першага шлюбу з Марыяй Дзмітрыеўнай, дачкой маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча[1]. Мяркуецца, што ў юнацтве ён камандаваў смаленскім палком у Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе[1].

Мсціслаўскае княжанне

У 1431 годзе, пасля смерці бацькі, атрымаў у спадчыну мсціслаўскі ўдзел. Выступіўшы саюзнікам[1] Свідрыгайлы Альгердавіча ў барацьбе за літоўскі велікакняжацкі прастол з Жыгімонтам Кейстутавічам, у бітве пад Ашмянамі быў узяты ў палон, затым бег з Літвы, заняўшы сталец у Вялікім Ноўгарадзе ў 1432 годзе. У 1432 і 1438 “служылы князь” у Вялікім Ноўгарадзе[1].

У 1435 годзе разам са Свідрыгайлам пацярпеў паражэнне ў бітве пад Вількамірам ад Жыгімонта, бегшы з поля бою ў Полацк.

У 1438 годзе здзяйсняў набегі на Лівонскія ўладанні[1]. У 1440 годзе быў выгнаны з Наўгародскіх уладанняў, паспрабавала вярнуць Мсціслаўскі ўдзел, быў захоплены ў Троках Жыгімонтам, але неўзабаве быў адпушчаны, ненадоўга вярнуўся ў Ноўгарад. Пасля гібелі Жыгімонта вярнуўся ў Літву.

Казімір IV дараваў яму Мсціслаў[1] і Крычаў. Падчас Смаленскай замятні(руск.) бел., паўстанцы запрасілі Юрыя Сямёнавіча на княжанне[1]. У 1441 годзе, у выніку смаленскага паўстання, пад яго валадарства перайшлі ў Полацк, Віцебск і Смаленск. У 1442 годзе, пасля паходу Казіміра, Смаленск капітуляваў, а князь бег у Маскву.

У 1444 годзе Юрый Сямёнавіч прыехаў у Ноўгарад, але не атрымаўшы княжання вярнуўся ў Літву, атрымаўшы ў 1445 годзе, ад Казіміра Мсціслаў. У 1458 годзе па просьбе наўгародцаў, прыбыў «каралевічам» на наўгародскія прыгарады — Русу, Ладагу, Арэшак(руск.) бел., Ям, і палову Капор’я(руск.) бел..

У 1459 годзе выніку незадаволенасці Масквы з нагоды княжання літоўскага князя ў Наўгародшчыне, быў вымушаны вярнуцца ў ВКЛ.

У 1460 годзе памёр у Мсціславе.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Юрий Лугвенович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Князі наўгародскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Князі мсціслаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гедзімінавічы
Катэгорыя·Род Гедзімінавічаў
Катэгорыя·Памерлі ў Мсціславе
Катэгорыя·Памерлі ў 1460 годзе