wd wp Пошук:

Юрый Аляксандравіч Пуплікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пуплікаў. Ю́рый Алякса́ндравіч Пу́плікаў (12 жніўня 1935, г. Арзамас Горкаўскай вобласці (цяпер Ніжагародская вобласць) — 14 лютага 2006) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь по справах будаўніцтва (1986-1993[1]), заслужаны будаўнік БССР.

Біяграфія

У 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

У розныя гады ўзначальваў мінскі будаўнічы трэст № 5, які адбудоўваў мінскія трактарны завод, аўтамабільны завод, маторны, шарыкападшыпнікавы, вытворчых аб’яднанняў «Інтэграл» і «Гарызонт», будаўнічы трэст № 37, які пачаў будаўніцтва горада Лангепаса. Працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканкама, намеснікам міністра прамысловага будаўніцтва БССР — начальнікам камбіната «Мінскбуд».

У 1983 годзе ўзначаліў будаўніцтва мінскага метрапалітэна[2], пад яго кіраўніцтвам будаўніцтва 1-й чаргі Мінскага метро было скончана на 10 месяцаў раней за намечаны тэрмін.

З 1986 па 1990 гады быў рэдактарам часопіса «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі».[3]

З 1998 года быў старшынёй Саюзу будаўнікоў Рэспублікі Беларусь.

Майстар спорту па веласіпедным спорце, уваходзіў у зборную БССР.

Зноскі

  1. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь N 2124—XII ад 26 студзеня 1993 года «Аб Старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па архітэктуры і будаўніцтве» Архівавана 9 снежня 2017.
  2. УП «Мінскметрабуд» як гэта было Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. 35 гадоў на інфармацыйным полі Беларусі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арзамасе
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Старшыні дзяржаўных камітэтаў Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»