wd wp Пошук:

Юрый Ігаравіч Кендыш

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Кендыш (нар. 10 чэрвеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца латвійскага клуба «Рыга» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Гуляў за пастаўскі ПМЦ, мінскі МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»).

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жніўні 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў падмаскоўных «Хімках»[3], але не падышоў[4] і хутка падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[5].

У студзені 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У «Дынама» не быў трывалым іграком асновы, але нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2014 года папоўніў склад дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай»[6]. У складзе «Тракая» стаў трывала выступаць у асноўным складзе. Па выніках сезона 2014 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Літвы.

У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у стан чэмпіёна Літвы — вільнюскага «Жальгірыса»[7]. Пасля паспяховага прагляду ў лютым 2015 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[8]. У складзе «Жальгірыса» стаў адным з асноўных ігракоў і дапамог клубу выйграць чарговае чэмпіёнства.

Падрыхтоўку да сезона 2016 пачаў у складзе «Жальгірыса», але ў лютым прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У маі 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У першай палове 2017 года трывала гуляў у аснове барысаўчан, аднак улетку, пасля прыходу каманду Станіслава Драгуна, стаў радзей з’яўляцца на полі.

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму «Шэрыфу»[10]. Разам з «Шэрыфам» стаў чэмпіёнам Малдовы, выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы. У снежні 2017 года стала вядома аб пераходзе Кендыша ў «Шэрыф» на трывалай аснове[11]. У складзе ціраспальскай каманды яшчэ два раз стаў чэмпіёнам краіны, а ў 2019 годзе з 13 галамі стаў таксама найлепшым бамбардзірам турніру.

У лістападзе 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12]. Дапамог каманде па выніках сезона 2020 стаць чэмпіёнам краіны. У пачатку 2021 года стаў капітанам «Шахцёра». Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, з чэрвеня выбыў з-за траўмы, канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку і зноў разам з камандай стаў чэмпіёнам Беларусі.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў кантракт з «Шахцёрам» быў разарваны[13], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком латвійскай «Рыгі»[14].

Міжнародная кар’ера

У 2011—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

9 лістапада 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Грэцыі (1:0).

Дасягненні

Зноскі

  1. Yuri Kendysh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yury Kendysh // FBref.com
  3. Юрий Кендыш отправился на просмотр в “Химки”
  4. Кендышу не удалось заключить контракт с “Химками”
  5. Юрий Кендыш перешел в “Славию-Мозырь”
  6. Кендыш перешел в литовский «Тракай»
  7. Юрий Кендыш отправился на просмотр в “Жальгирис”
  8. Юрий Кендыш подписал контракт с чемпионом Литвы (ФОТО)
  9. Юрий Кендыш стал игроком БАТЭ
  10. БАТЭ отдал Кендыша в аренду “Шерифу”
  11. “Шериф” выкупил у БАТЭ права на Юрий Кендыша
  12. Юрий Кендыш стал игроком “Шахтера”
  13. Юрий Кендыш покинул “Шахтер”
  14. “Рига” объявила о подписании Юрия Кендыша

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК ПМЦ Паставы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыцярэй
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе