.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Кендыш (нар. 10 чэрвеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца латвійскага клуба «Рыга» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Гуляў за пастаўскі ПМЦ, мінскі МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»).
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жніўні 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў падмаскоўных «Хімках»[3], але не падышоў[4] і хутка падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[5].
У студзені 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У «Дынама» не быў трывалым іграком асновы, але нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб.
У сакавіку 2014 года папоўніў склад дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай»[6]. У складзе «Тракая» стаў трывала выступаць у асноўным складзе. Па выніках сезона 2014 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Літвы.
У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у стан чэмпіёна Літвы — вільнюскага «Жальгірыса»[7]. Пасля паспяховага прагляду ў лютым 2015 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[8]. У складзе «Жальгірыса» стаў адным з асноўных ігракоў і дапамог клубу выйграць чарговае чэмпіёнства.
Падрыхтоўку да сезона 2016 пачаў у складзе «Жальгірыса», але ў лютым прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У маі 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У першай палове 2017 года трывала гуляў у аснове барысаўчан, аднак улетку, пасля прыходу каманду Станіслава Драгуна, стаў радзей з’яўляцца на полі.
У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму «Шэрыфу»[10]. Разам з «Шэрыфам» стаў чэмпіёнам Малдовы, выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы. У снежні 2017 года стала вядома аб пераходзе Кендыша ў «Шэрыф» на трывалай аснове[11]. У складзе ціраспальскай каманды яшчэ два раз стаў чэмпіёнам краіны, а ў 2019 годзе з 13 галамі стаў таксама найлепшым бамбардзірам турніру.
У лістападзе 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[12]. Дапамог каманде па выніках сезона 2020 стаць чэмпіёнам краіны. У пачатку 2021 года стаў капітанам «Шахцёра». Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, з чэрвеня выбыў з-за траўмы, канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку і зноў разам з камандай стаў чэмпіёнам Беларусі.
У студзені 2022 года па пагадненні бакоў кантракт з «Шахцёрам» быў разарваны[13], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком латвійскай «Рыгі»[14].
У 2011—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
9 лістапада 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Грэцыі (1:0).