wd wp Пошук:

Юзаф Главацкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Главацкі. Юзаф Гіляры Глава́цкі (польск.: Józef Hilary Głowacki; 14 студзеня 1789, Мінск — 21 снежня 1858) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, літограф.

Біяграфія

Юзаф Гіляры нарадзіўся ў сям’і тэатральнага дэкаратара і партрэтыста Антонія Главацкага, які ў 1789—1793 гадах працаваў у менскай трупе А. Ш. Жукоўскага. Першыя ўрокі майстэрства атрымаў ад бацькі. З 1806 г. малады мастак працаваў у Мінскім тэатры, для якога зрабіў свае першыя дэкарацыі. З 1808 г. Юзаф Гіляры жыў у Вільні, там вучыўся жывапісу ў вядомага майстра таго часу Яна Рустэма. Адначасова працаваў у Віленскім тэатры, для якога стварыў аздабленне. У 1821—1825 гг. мастак выкладаў перспектыву і кіраваў літаграфскімі майстэрнямі ў Віленскім універсітэце, зрабіў размалёўку сцен у яго ніжэйшай зале.

З 1826 г. Юзаф Гіляры жыў у Варшаве. Па заказе генерала Людвіга Міхала Паца выканаў серыю роспісаў на сценах яго палаца. У далейшым працаваў мастаком у Варшаўскім тэатры. Праектаваў і выконваў тэатральныя дэкарацыі, займаўся літаграфіяй, маляваў партрэты. Вядомы яго літаграфіі «Касцёл Св. Ганны ў Вільні», «Партрэт Л. Стуока-Гуцявючуса», «Аўтапартрэт» і інш. Сярод жывапісных работ — «Евангеліст Марка», «Партрэт жонкі», «Размова пасла Смірноўскага з гетманам Хмяльніцкім пад Замосцем у 1647 г.» і інш. Карціны мастака захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Ганаровы сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 3-й ст. у 1821 годзе[4].

Памёр Юзаф Гіляры 21 снежня 1858 г.

Зноскі

  1. 1 2 Józef Hilary Głowacki // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Józef Głowacki // e-teatr.pl — 2004.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 снежня 2021.
  4. Швед, В. В. Главацкі (Главацкіс) Юзэф Гіляры, Іосіф (Юзас) Антонавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Графікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1789 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1858 годзе
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
Катэгорыя·Тэатральныя мастакі Беларусі
Катэгорыя·Тэатральныя мастакі Польшчы
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы