wd wp Пошук:

Антоній Главацкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Главацкі. Антоній Главацкі (? — 1811) — тэатральны мастак і партрэтыст. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы[1][2].

Біяграфія і творчасць

Прадстаўнік класіцызму[1]. У Беларусі працаваў у 1787 годзе у Шклоўскім тэатры Зорыча, з 1788 года ў Магілёўскім тэатры С. Богуш-Сестранцэвіча (напісаў партрэт уладальніка тэатра), з 1790 у Мінску (да 1793 года ў трупе Ш. Жукоўскага, у 1797—1801, 1802—1805 гг. у тэатры М. Кажынскага). У 1801—1802 і 1805—1810 гг. у тэатры Кажынскага ў Вільне[1][2].

Сын Антонія, Іосіф Главацкі (нар. у 1800 годзе), таксама працаваў тэатральным мастаком у Варшаве[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Гловацкий Антоний // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
  2. 1 2 3 Skibiński, Kazimierz Michał(укр.) бел.. Pamiętnik aktora : (1786-1858). — Warszawa: Tow. Akc. S. Orgelbranda Synów, 1912. — P. 22. — 333 p. (польск.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Тэатральныя мастакі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1811 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта