wd wp Пошук:

Юзаф Бэк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэк.

Ю́заф Бэ́к (польск.: Józef Beck; 4 кастрычніка 1894, Варшава — 5 чэрвеня 1944, Станешць, Румынія) — польскі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Польшчы ў 1932—1939 гг.

Раннія гады

Да Першай сусветнай вайны Бэк вучыўся ў Львоўскім політэхнічным інстытуце. З пачаткам Першай сусветнай вайны ўступіў у Польскую ваенную арганізацыю, быў адным з паплечнікаў Пілсудскага. Перабраўшыся ў Аўстра-Венгрыю, служыў у Першай брыгадзе Польскіх легіёнаў, удзельнічаў у баях на ўсходнім фронце, атрымаў званне палкоўніка. Калі польскія легіёны ў Аўстра-Венгрыі былі распушчаны і інтэрнаваны, быў пасаджаны ў лагер для ваеннапалонных, дзе стварыў падпольную групу. Пасля рэвалюцыі ў Расіі займаўся падрыхтоўкай польскіх ваенных фарміраванняў на тэрыторыі Германіі і Аўстра-Венгрыі.

Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці служыў ваенным аташэ ў Францыі (1922—1923), затым вярнуўся ў Польшчу. Удзельнічаў у Майскім перавароце 1926 года, які прывёў да ўлады Пілсудскага. З 1926 па 1930 быў начальнікам кабінета ваеннага міністэрства. У 1930-м годзе стаў намеснікам прэм’ер-міністра, а ў 1932-м міністрам замежных спраў. Займаў гэту пасаду да пачатку Другой сусветнай вайны.

Міністр замежных спраў

На пасадзе міністра замежных спраў Бэк спрабаваў праводзіць палітыку балансавання паміж Германіяй і СССР. У ліпені 1932 года склаў Дагавор аб ненападзе паміж Польшчай і Савецкім Саюзам, а ў студзені 1934-га Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Польшчай.

Пасля смерці Пілсудскага ў 1935-м годзе, улада ў Польшчы апынулася ў руках кіруючай групы з трох чалавек — маршала Рыдз-Сміглы, прэзідэнта Масціцкага і Бэка, пры гэтым Бэк фактычна вызначаў знешнюю палітыку Польшчы. Ён распрацаваў канцэпцыю так званай «Трэцяй Еўропы», якая прадугледжвала стварэнне саюза і ваеннага блока Польшчы, Італіі, Югаславіі, Венгрыі і Румыніі. Як міністр замежных спраў Бэк прыкладаў значныя высілкі для яе рэалізацыі, аднак пацярпеў поўную няўдачу.

У 1935 годзе, польска-нямецкія адносіны ўзмацняюцца. Польшча для збліжэння праводзіць антысавецкую палітыку - напрыклад, у 1936 годзе, савецка-румынскія перамовы былі сарваны, таму што Польшча заявіла пра магчымасць разрыву дыпламатычных адносін, у выпадку заключэння саюза.

24 кастрычніка 1938 года былі прад’яўлены тэрытарыяльныя прэтэнзіі Германіі да Польшчы. Гітлер настаяў на тым, што неабходна перадаць ў валоданне немцам горад Данцыг, пабудаваць двухкалейную чыгунку праз «польскі калідор», якая б мела экстэрытарыяльнасць, таксама Польшчы было неабходна далучыцца да Антыкамінтэрнаўскага пакта, у абмен на атрыманне выхаду да мора за кошт Літвы. Бэк адмовіўся выконваць гэтыя ўмовы, аднак, ужо ў сакавіку 1939 года, з-за захопу Мемеля, пасля якога Польшча апынулася акружана Германіяй з усіх бакоў, акрамя ўсходняга, польскі МЗС даў згоду на будаўніцтва дарогі, але без экстэрытарыяльнасці.

Адыграў значную ролю ў месяцы, якія папярэднічалі пачатку Другой сусветнай вайны, адпрэчыўшы прад’яўленыя Польшчы патрабаванні Германіі. Разам з тым, Бэк адхіліў прапанову СССР аб заключэнні пакта аб узаемадапамозе.

Другая сусветная вайна

Пасля ўварвання Германіі ў Польшчу, Бэк заклікаў Францыю і Вялікабрытанію выканаць свае абавязацельствы, якія вынікалі з дадзеных Польшчы гарантый. Калі Польшча пацярпела паражэнне, разам з рэшткамі польскага ўрада Бэк бег у Румынію, дзе быў інтэрнаваны і арыштаваны румынскімі ўладамі. У апошнія гады працаваў над сваімі мемуарамі, названымі ім «Апошні рапарт».

Памёр 5 чэрвеня 1944 года ад сухотаў.

У 1991 годзе рэшткі Бэка былі перавезены ў Польшчу і пахаваны на Вайсковых Павонзках, вайсковых могілках, дзе пахаваны знакамітыя палякі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Józef Beck // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Бек Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Бек Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба 1 класа
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі 5 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры бельгійскага Ваеннага крыжа
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Савы
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа Незалежнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках