wd wp Пошук:

Антыкамінтэрнаўскі пакт

Антыкамінтэрнаўскі пакт (ням.: Antikominternpakt, яп.: 日独防共協定 Японска-нямецкае пагадненне па абароне ад камунізму, дата заключэння — 25 лістапада 1936 г. Месца заключэння — Берлін) — міжнародны дагавор (пакт) заключаны паміж Германіяй і Японіяй, які стварыў двухбаковы блок гэтых дзяржаў, накіраваны супраць краін 3-га Камуністычнага Інтэрнацыянала (Камінтэрна, адкуль, уласна, і назва пакта) з мэтай не дапусціць далейшае распаўсюджванне камуністычнай ідэалогіі ў свеце.[1]

Гісторыя

У лістападзе 1937 года да Антыкамінтэрнаўскага пакта ў асобе Беніта Мусаліні далучылася Італія. А пазней — яшчэ шэраг дзяржаў, у якіх да ўлады прыйшлі ўрады, што падзялялі ідэалогію гітлераўскага нацызму і італьянскага фашызму, або ўрады, што вельмі адмоўна адносяцца да СССР і камунізму ў цэлым. У 1939—1940 гг. пераўтвораны ў адкрыты ваенны саюз, падмацаваны ў далейшым двухбаковым «Стальным пактам» 1939 годзе Германіі і Італіі і агульным для краін-удзельнікаў Берлінскім пактам 1940 года.

24 лютага 1939 года да пакта далучыліся Венгрыя і Маньчжоу-го.

26 сакавіка 1939 года ва ўмовах грамадзянскай вайны і пад ціскам Германіі Антыкамінтэрнаўскі пакт падпісаў урад генерала Франка.

25 лістапада 1941 года Антыкамінтэрнаўскі пакт быў падоўжаны на 5 гадоў, тады ж да яго далучыліся Фінляндыя, Румынія, Балгарыя, а таксама марыянеткавыя ўрады, што існавалі на акупаваных немцамі тэрыторыях Харватыі, Даніі, Славакіі, і ўтворанае японцамі на акупаванай імі часткі Кітая урад Ван Цзін-вэя.

Зноскі

  1. 25 ноября
Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Міжнародныя дагаворы Венгрыі
Міжнародныя дагаворы Японіі
Дагаворы паводле алфавіта
Ваенна-палітычныя блокі
Міжнародныя дагаворы Фінляндыі
Міжнародныя дагаворы Румыніі
1936 год у Берліне
Антыкамунізм
Дагаворы Другой сусветнай вайны
Дагаворы паводле алфавіта
Міжнародныя дагаворы Італіі
Камуністычны інтэрнацыянал
Міжнародныя дагаворы Трэцяга рэйха
Міжнародныя дагаворы Даніі
Міжнародныя дагаворы Балгарыі
Міжнародныя дагаворы Іспаніі